Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Аўтуховіч спадзяецца ўбачыць мужа ў першым паўгодзьдзі


Мікалай Аўтуховіч
Мікалай Аўтуховіч

У 2013 годзе ў Мікалая Аўтуховіча мусіць быць два кароткатэрміновыя спатканьні з сваякамі.

Пра гэта «Свабодзе» паведаміла жонка палітвязьня Алена. Адно з спатканьняў, мяркуе Алена Аўтуховіч, мусіць адбыцца ў першым паўгодзьдзі.

Алена Аўтуховіч атрымала ад мужа паштоўкі зь віншаваньнямі да сьвятаў: «Пра сябе напісаў, што ўсё зь ім нармальна. Як звычайна. Дрэнных навінаў няма, і тое добра».

У мінулы панядзелак Мікалай Аўтуховіч адзначыў у турме сваё пяцідзесяцігодзьдзе. Пасьля гэтага Алена яшчэ не атрымлівала ад яго лістоў.

Год як палітвязьня Мікалая Аўтуховіча трымаюць у адзіночцы ў гарадзенскай турме, за кратамі ён зь лютага 2009 году. Аўтуховіч пакараны на 5 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў незаконным захоўваньні патронаў. Прадпрымальнік мяркуе, што зь ім паквіталіся за спробы выкрыць карумпаваных мясцовых і рэспубліканскіх чыноўнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG