«Хімік» Павал Севярынец за апошні час таксама атрымаў лісты ад палітвязьняў Мікалая Аўтуховіча і Эдуарда Лобава. Пра сябе Павал распавёў, што зараз шмат вольнага часу выдаткоўвае на падрыхтоўку да друку сваёй кнігі «Люблю Беларусь».
Ад запаленьня цэнтральнага нэрва Зьмітра Дашкевіча выратоўваюць абязбольваючыя ўколы.
У мэдыях і транспарце ўсё больш новай рэклямы, якая прапануе «хуткія грошы» пад нібыта невялікі працэнт.
Справу беларускага «МММ» неўзабаве расьсьледуюць і перададуць у суд, паведаміў кіраўнік Сьледчага камітэту.
Міністэрства падаткаў і збораў пачало зьмяшчаць у інтэрнэце сьпісы фірмаў і прозьвішчы індывідуальных прадпрымальнікаў з «рызыкоўнай рэпутацыяй». Меркаваньні наконт неабходнасьці такіх сьпісаў сярод бізнэсоўцаў разыходзяцца.
Актывіст «Маладога фронту» Уладзь Яроменак пазваніў сябрам і паведаміў, што яго затрымалі і ўжо асудзілі на 12 сутак за парушэньне правілаў прафіляктычнага нагляду.
Палітвязень Павал Севярынец пабываў у кароткатэрміновым адпачынку дома ў Віцебску і падзяліўся ўражаньнямі ад трох дзён на волі.
Праваабаронца з «Вясны» Тацяна Равяка атрымала ад Алеся Бяляцкага паштоўку зь віншаваньнямі на дзень народзінаў.
Праваабаронца Адар’я Гуштын атрымала ліст ад палітвязьня Мікалая Аўтуховіча. Ліст быў напісаны ўжо пасьля 7 студзеня, калі Аўтуховіч адзначыў свае пяцідзясятыя ўгодкі.
Эдуард Лобаў пазваніў дамоў і паведаміў, што яму ўсё ж дазволілі спатканьне з маці. Паводле ранейшых зьвестак ад Эдуарда, з-за ягонага парушэньня спатканьне было пад пагрозай забароны.
19 студзеня Наста Дашкевіч паведаміла «Свабодзе» пра хваробу яе мужа Зьмітра Дашкевіча, пра якую яна даведалася з апошніх лістоў палітвязьня з гарадзенскай турмы.
Ліст ад сына з апісаньнем навагодніх сьвятаў у калёніі атрымала Валянціна Аліневіч, маці вязьня наваполацкай калёніі Ігара Аліневіча.
Паводле маці, паколькі ў сына толькі адна нырка, ён мае права адмовіцца ад працы з мэдычных меркаваньняў. Але справа ня толькі ў здароўі…
Мікалай Дзядок сядзіць у адной камэры з двума іншымі вязьнямі.
Паводле журналісткі Ірыны Халіп, пасьля заяваў Аляксандра Лукашэнкі на яе адрас падчас нядаўняй прэсавай канфэрэнцыі да яе кожны дзень прыходзяць з праверкай міліцыянты.
Марыне Адамовіч таксама вядома, што Мікалай Статкевіч атрымаў ліст ад былога кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева
Вязьня магілёўскай турмы Мікалая Дзядка наведаў адвакат, паведаміў Свабодзе бацька актывіста Аляксандар Дзядок.
Кіраўнік Беларусі падпісаў загад пра звальненьне 14 студзеня. Былы судзьдзя, які пажадаў, каб ягонае прозьвішча не называлі, патлумачыў, якая склалася сытуацыя ў корпусе судзьдзяў.
Андрэй Бандарэнка: «Гэта перамога, пасьля якой застаецца пачуцьцё крыўды»
Палітвязень Алесь Бяляцкі даслаў дамоў ліст, у якім апісаў, як давялося сустракаць 2013 год.
Загрузіць яшчэ