«Зараз вычытваю расейскі пераклад кнігі «Люблю Беларусь». Мой бацька, Канстанцін Паўлавіч пераклаў кнігу на расейскую мову. Ёсьць ідэя гэта ўсё апублікаваць ў інтэрнэце ды выдаць потым кніжкай. Недзе ў сярэдзіне лютага ў інтэрнэце можа часткі кнігі могуць зьявіцца.
Сустаршыня БХД Павал Севярынец пакараны за Плошчу 3 гадамі «хіміі» — абмежаваньня волі. Павал знаходзіцца ў спэцкамэндатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну пад аховай міліцыі і мусіць працаваць ў мясцовай гаспадарцы. Севярынец, як і ўсе цяперашнія палітвязьні, адмовіўся пісаць прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі.