Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкі: «Глядзі наперад з чаканьнем прыемных сюрпрызаў»


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

Праваабаронца з «Вясны» Тацяна Равяка атрымала ад Алеся Бяляцкага паштоўку зь віншаваньнямі на дзень народзінаў.

Тацяна Равяка адзначае, што кіраўнік «Вясны» і ў зьняволеньні знайшоў магчымасьць павіншаваць і падбадзёрыць сваю калегу. Тацяна цытуе паштоўку ад Бяляцкага.

«Няхай збываюцца твае рэальныя і нерэальныя пляны і задумы. Глядзі назад з задавальненьнем, а наперад з чаканьнем прыемных сюрпрызаў і нечаканых адкрыцьцяў».

Гэтая паштоўка прыйшла ў той жа дзень, як была напісаная, а звычайна лісты ад Бяляцкага даходзяць са спазьненьнем у тыдзень і нават болей, адзначае Тацяна Равяка.

Алесь Бяляцкі адбывае 4,5 года зьняволеньня ў бабруйскай калёніі. Праваабаронца асуджаны паводле абвінавачаньня ў утойваньні вялікіх прыбыткаў з-за мяжы. Бяляцкі на судзе даводзіў, што ўсе атрыманыя грошы ішлі на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG