Гэтымі днямі жонкі, маці, сяброўкі палітвязьняў прымалі віншаваньні зь Міжнародны жаночым днём. З-за кратаў.
У Ленінскім судзе Менску 7 сакавіка працягваўся працэс над мадэльерам Сашам Варламавым, якога вінавацяць у прысваеньні грошай і ў тым, што ён не плаціў падаткі.
У Менску адбылася прэзэнтацыя кнігі праваабаронцы Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя беларушчынай».
У Ленінскім судзе Менску працягваецца працэс над мадэльерам Сашам Варламавым, якога вінавацяць у прысваеньні грошай.
Экспэрты ААН зноў кажуць пра пастаўкі беларускай зброі ў Судан, дзе працягваецца канфлікт урадавых войскаў і праціўнікаў суданскага дыктатара Амара аль-Башыра. Ці маюць гэтыя абвінавачаньні сур’ёзныя падставы?
Праваабаронца Андрэй Бандарэнка заяўляе пра ціск з боку Лідзкага РАУС.
Павал Севярынец распавёў пра ліставаньне са Зьмітром Дашкевічам, Эдуардам Лобавым, Мікалаем Аўтуховічам і Алесем Бяляцкім.
Адвакат наведаў палітвязьня Аляксандра Францкевіча, якога зьмясьцілі ў карцэр.
Мікіта Ліхавід зьвярнуўся ў суд і міліцыю з заявамі, каб яму патлумачылі законнасьць намеру зьмясьціць яго на 10 сутак пад адміністрацыйны арышт.
Зь леташняга верасьня ў ізалятары КДБ трымаюць працаўніка «Нафтану», грамадзкага актывіста з Наваполацку Андрэя Гайдукова, якога абвінавачваюць у здрадзе радзіме праз агентурную дзейнасьць. У КДБ ня кажуць, у чым менавіта палягае ягонае злачынства.
Марына Адамовіч: «У яго больш пытаньняў не да гэтага чалавека, а да тых, хто ведае ўсю гэтую сытуацыю і працягвае рабіць выгляд, што нічога ня здарылася».
У маладога чалавека няма адной ныркі. Вядома, што ў карцэрах тэмпэратура ніжэйшая, чым у агульных корпусах, і ўвогуле ўмовы ўтрыманьня горшыя.
Увечары 26 лютага — прэзэнтацыя кнігі «Жыцьцё пасьля кратаў», у якой яе аўтар Аляксандар Тамковіч дасьледуе праблему вяртаньня былых палітвязьняў да жыцьця на волі. Якія праблемы ў герояў кнігі падаюцца аўтару найбольш значнымі?
Палітвязьню Ігару Аліневічу ў калёнію ўдалося перадаць шэраг кніг. Сярод іх «Турма і воля», аўтарам якой зьяўляецца расейскі палітвязень, былы алігарх Міхаіл Хадаркоўскі.
Жонцы палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальлі Пінчук паведамілі ў Бабруйскай калёніі, што наступнае спатканьне з мужам у яе адбудзецца 21 жніўня.
Праваабаронцы «Вясны» даведаліся, што яшчэ ў кастрычніку мінулага года Мікалая Аўтуховіча пакаралі вымовай за тое, што ён нібыта не адрэагаваў на заўвагу кантралёра. Але самога палітвязьня пра гэта нават не папярэдзілі.
Палітвязень Зьміцер Дашкевіч працягвае дасылаць на волю свае ўспаміны-аповяды пра турэмнае жыцьцё, ў якіх таксама разважае пра актуальныя праблемы грамадзтва.
Марына Адамовіч, жонка палітвязьня Мікалая Статкевіча, атрымала ліст ад мужа, ў якім ён коратка тлумачыць, чаму ў ранейшых лістах закрануў такую балючую тэму, як паводзіны на Плошчы і пасьля яе некаторых кандыдатаў у прэзыдэнты.
Сьледчыя ў справе Юрыя Данькова просяць у кіраўніцтва яшчэ 3 месяцы на расьсьледаваньне справы вядомага бізнэсоўцы.
22 лютага ў офісе БНФ згадвалі пра былога палітвязьня Арцёма Грыбкова, які загінуў у летась у сьнежні, як кажуць сваякі нябожчыка, у аўтакатастрофе.
Загрузіць яшчэ