Актывісты грамадзкай ініцыятывы «За чыстую ваду» заяўляюць, што ўсё болей сьвідравін у Менску закрываецца, і з гэтай прычыны праграма пераходу сталіцы на забесьпячэньне вадой з падземных крыніц будзе сарваная.
Аляксандар Лукашэнка папярэдзіў чыноўнікаў пра хуткае падпісаньне дэкрэту, які будзе рэгуляваць рух кіраўнічага пэрсаналу па службовай лесьвіцы, уключна зь пераходам звольненых за правіны чыноўнікаў з адной установы ў іншую.
Сьледчы камітэт завяршыў папярэдняе расьсьледаваньне крымінальнай справы супроць праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі, якога абвінавачваюць у злосным хуліганстве
У Першамайскім судзе Менску агалошаны прысуд былой дырэктарцы кандытарскай фабрыкі «Слодыч» Тацяне Селіх, якая была арыштаваная ў канцы мінулага году паводле абвінавачаньня ў арганізацыі незаконнага праслухоўваньня тэлефонных размоў сваіх падначаленых.
26 траўня а 8 раніцы выйшаў на волю актывіст «Маладога фронту» Мікалай Дземідзенка, які адбыў 20 сутак на Акрэсьціна па стандартным абвінавачаньні ў хуліганстве.
Суд пакараў былую дырэктарку менскай «Слодычы».
У будынку ўкраінскай амбасады ў Менску, а таксама ў консульстве Ўкраіны ў Берасьці з 8 раніцы адкрыліся выбарчыя ўчасткі, на якіх грамадзяне Ўкраіны могуць прагаласаваць за аднаго з 21 кандыдата на прэзыдэнта суседняй краіны.
Маці палітвязьня Ігара Аліневіча, які адбывае пакараньне ў Наваполацкай калёніі, распавяла пра няўдалыя спробы сына пачаць навучаньне ў калёніі.
Вязень магілёўскай турмы — маладзёвы актывіст Яўген Васьковіч сядзіць ў адзіночнай камэры.
Мікалай Статкевіч ацаніў сытуацыю з магчымым уваходам Украіны ў НАТО.
Грамадзкі актывіст Юры Рубцоў знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў Гомелі. Пра гэта паведамілі Свабодзе гомельскія праваабаронцы.
Менскі гарадзкі суд пакінуў бяз зьмены прысуд Савецкага раённага суду адносна грамадзкага актывіста з Дзяржынскага раёну, былога чыгуначніка Леаніда Смоўжа.
У раённым шпіталі Сьветлагорску лекары змагаюцца за жыцьцё мясцовага жыхара Вадзіма Ярмоленкі, якога, як падазраюць праваабаронцы, міліцыянты зьбілі ў прыёмным пакоі шпіталя амаль да непрытомнасьці.
21 траўня меўся выйсьці на волю актывіст з Гомеля Юры Рубцоў, якога арыштавалі ў Менску пасьля Чарнобыльскага шляху і асудзілі на 25 сутак. Ці вызваліўся Юры Рубцоў, якога актывісты ўчора так і не дачакаліся каля Акрэсьціна?
Яшчэ на месяц працягнулі расьсьледаваньне крымінальнай справы супроць праваабаронцы, былога дырэктара ўстановы «Плятформа інавэйшн» Андрэя Бандарэнкі.
Людзі, якія прыйшлі сустракаць пад ізалятар часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна Юр’я Рубцова, не дачакаліся яго ў належны час.
Карэспандэнт «Новага часу» Зьміцер Галко цяпер у Данецку, дзе 20 траўня а 12 гадзіне дня меўся пачацца страйк супроць сэпаратызму. Да страйку заклікаў уладальнік мясцовых заводаў і шахтаў Рынат Ахметаў. Ці падтрымалі страйк працоўныя Данбасу?
Вось што адказаў карэспандэнту Свабоды Сяргей Бобаў, старшы дарадца па консульскіх пытаньнях амбасады:
Штрафам у 25 базавых велічынь, або 3 мільёны 750 тысяч беларускіх рублёў, пакарала судзьдзя Нясьвіскага суду Вольга Крупец мастачку зь Нясьвіжа Натальлю Бордак.
18 траўня ў сваёй кватэры быў знойдзены мёртвым вядомы беларускі бард, паэт і музыка Зьміцер Сідаровіч. Ці можа быць у гэтай сьмерці крымінальны сьлед, высьвятляў наш карэспандэнт Алег Грузьдзіловіч.
Загрузіць яшчэ