У нядзелю ў менскай кватэры знайшлі мёртвым вядомага барда Зьмітра Сідаровіча. Свабода дасьледавала вэрсіі сьмерці.
Палітвязень магілёўскай турмы Мікалай Дзядок падзякаваў былога палітвязьня Мікалая Аутуховіча за ліст падтрымкі, які той адправіў яму ў дзень свайго вызваленьня.
17 траўня ад былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча прыйшоў ліст, ў якім палітык дае свае ацэнкі становішчу на постсавецкай прасторы, якое складваецца пасьля гэтак званых «рэфэрэндумаў» ва украінскіх Данецку і Луганску.
17 траўня Наста Дашкевіч, жонка сустаршыні «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча спрабавала перадаць яму ў ізалятар на Акрэсьціна перадачу з харчамі.
Арыштаваных прастытутак у турме на менскім завулку Акрэсьціна столькі, што яны займаюць цэлы паверх. Пра гэта сьведчаць палітвязьні, якія вызваліліся 16 траўня.
16 траўня зь менскай турмы на завулку Акрэсьціна вызваляюць удзельнікаў «Чарнобыльскага шляху», а таксама заўзятараў футбольнага клюбу «Партызан».
Менскі гарадзкі суд пакінуў без задавальненьня скаргу Юрыя Данькова, уладальніка казіно «Данькоў-клюб».
У Маскоўскім судзе Менску абвясьцілі прысуд былому намесьніку старшыні канцэрну «Белнафтахім» Уладзімеру Волкаву, якога судзілі за атрыманьне хабару.
Судзьдзя Першамайскага суду сталіцы Юры Гарбатоўскі асудзіў актывіста «Альтэрнатывы» Алега Кераля, якога затрымалі 13 траўня за расклейку плякатаў салідарнасьці з арыштантамі Акрэсьціна, на 25 сутак.
15 траўня — міжнародны дзень адмовы ад службы ў войску. У Беларусі яшчэ нядаўна штогод некалькі дзясяткаў маладых людзей прызыўнога веку адмаўляліся ад службы ў войску. Якая сытуацыя цяпер?
14 траўня ў Першамайскім судзе Менску разглядалася справа актывіста «Альтэрнатывы» Алега Кероля, якога затрымалі за плякат салідарнасьці з арыштантамі Акрэсьціна.
Сёньня ўвечары каля Нацыянальнай бібліятэкі затрымалі Алега Кероля. Ён расклейваў налепкі з тэкстам салідарнасьці з затрыманымі напярэдадні чэмпіянату сьвету па хакеі актывістамі.
Вязень горацкай калёніі Васіль Парфянкоў у канцы красавіка — пачатку траўня быў зьмешчаны ў ШЫЗА, паведаміла грамадзкая актывістка Вольга Мікалайчык са спасылкай на апошнія лісты Парфянкова.
Нясьвіскі раённы суд перанёс на тыдзень паседжаньне па справе актывісткі БХД Натальлі Бордак, якая 9 траўня выйшла ў гарадзкі парк з плякатам супроць палітыкі Ўладзімера Пуціна адносна Ўкраіны.
Вязьня калёніі ў Івацэвічах Эдуарда Лобава наведаў сьвятар, айцец Дзьмітры, які не ўпершыню сустракаецца з маладафронтаўцам у вязьніцы. Як і былыя сустрэчы, гэтая, у тым ліку споведзь, адбывалася ў прысутнасьці ахоўніка калёніі ў пагонах.
Удзельнік Плошчы і абароны Курапатаў, палітвязень Васіль Парфянкоў праз амаль два тыдні маўчаньня даслаў ліст з памяшканьня камэрнага тыпу горацкай калёніі.
У менскім ізалятары на Акрэсьціна знаходзіцца ня меней за 24 палітычных актывістаў, якіх затрымалі у прамежку паміж Чарнобыльскім шляхам і адкрыцьцём чэмпіянату сьвету па хакеі. Таксама два актывісты адбываюць прэвэнтыўныя арышты ў Горадні, адзін у Слоніме й адзін у Гомелі.
Больш за 20 актывістаў БХД разам зь дзецьмі 9 траўня прыбралі Курапаты.
«Ці не баяліся вы ехаць у Беларусь?» З такім пытаньнем карэспандэнт Свабоды Алег Грузьдзіловіч зьвярнуўся да замежных заўзятараў хакею, якіх сустрэў на вуліцах сьвяточнага Менску ў дзень адкрыцьця чэмпіянату сьвету.
Першае інтэрвію на волі вызвалены сёньня з калёніі «Віцьба-3» палітвязень Андрэй Гайдукоў даў Свабодзе. Ён адказаў на пытаньні пра турму, пра сьледзтва, пра прычыны свайго пакараньня.
Загрузіць яшчэ