Як стала вядома ўчора а 22 гадзіне вечара, 21 траўня Юры Рубцоў усё ж адправіўся зь Менску ў Гомель на аўтобусе. Пра гэта грамадзкі актывіст, які ў той дзень вызваліўся з ізалятара на Акрэсьціна, паведаміў сябрам праз тэлефон.
«Цяпер знаходжуся на аўтавакзале. Майку ў мяне адабралі і не вярнулі. Зараз паспрабую неяк дабрацца да Гомеля», — гэта Юры Рубцоў сказаў актывістцы ініцыятывы «За волю» Ганьне Шапуцьцы і патлумачыў, што мусіць спыніць размову, бо карыстаецца мабільным тэлефонам выпадковага мінака. Больш учора сувязі зь Юрыем Рубцовым не было. Мабільны тэлефон актывіста маўчыць і сёньня, 22 траўня.
Юры Рубцоў вядомы тым, што ходзіць на масавых акцыях у майцы з надпісам «Лукашэнка, сыходзь». Апошні раз актывіста затрымалі за нашэньне гэтай майкі пасьля Чарнобыльскага шляху 26 красавіка і асудзілі на 25 сутак арышту нібыта за хуліганства. Адбываючы пакараньне ў ізалятары на Акрэсьціна, Юры Рубцоў трымаў галадоўку пратэсту. Паводле вязьняў Акрэсьціна, да яго ў ізалятар некалькі разоў выклікалі хуткую дапамогу. Таксама ў ізалятары да Юрыя Рубцова, паводле сукамэрнікаў, прыходзіў сьледчы. Актывісту пагражае крымінальная справа за абразу судзьдзі. 28 красавіка на закрытым судовым працэсе Юры Рубцоў нібыта абразіў судзьдзю Кірыла Палулеха, пасьля таго як той адмовіўся пусьціць на працэс публіку і вырашыў судзіць актывіста паўапранутага.
21 траўня Юрыя Рубцова павінны былі вызваліць а 18-й гадзіне, але ў гэты час з ізалятара ён так і ня выйшаў. Тым, хто сустракаў актывіста, дзяжурны па ізалятары сказаў, што Рубцоў ужо вызвалены. Насамрэч жа Юрыя Рубцова толькі праз паўтары гадзіны даставілі пад канвоем на вакзал, адкуль яму і ўдалося зрабіць адзін званок.