Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Рубцоў затрыманы ў Гомелі


Юры Рубцоў
Юры Рубцоў
Грамадзкі актывіст Юры Рубцоў знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў Гомелі. Пра гэта паведамілі Свабодзе гомельскія праваабаронцы.

Падрабязнасьці затрыманьня невядомыя.

21 траўня Юры Рубцоў павінен быў выйсьці з турмы на Акрэсьціна, дзе ён адбываў 25-суткавы арышт за майку з надпісам антылукашэнкаўскага зьместу, у якой ён быў затрыманы падчас Чарнобыльскага шляху.

Аднак людзі, якія прыйшлі сустракаць пад ізалятар, не дачакаліся яго ў належны час. Увечары таго ж дня праваабаронца Ганна Шапуцька паведаміла, што Юры Рубцоў выйшаў зь ёй на сувязь і коратка сказаў, што ўжо едзе рэйсавым аўтобусам дадому ў Гомель.

Адвакатка актывіста ня выключае, што яго чакае і крымінальны перасьлед за зьнявагу судзьдзі Кірыла Полулеха, якога Рубцоў абазваў за тое, што ён адмовіўся судзіць яго ў судовай залі ў прысутнасьці публікі і журналістаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG