Найчасьцей у Магілёў наведваюцца турысты з Расеі. Якімі яны бачаць Беларусь і беларусаў, ці заўважаюць адрозьненьні? Якія сувэніры вязуць на радзіму?
Жыхара Крычава Ўладзімера Кудраўцава ў райцэнтры ведаюць многія. Паўсотні гадоў ён адпрацаваў на мясцовым цэмэнтава-шыфэрным заводзе. Больш за тры дзясяткі гадоў — сярод крычаўскай апазыцыі. Фронтавец. Даўні слухач Свабоды. Выдавец незалежнай газэты «Вольны горад».
Карэспандэнты Свабоды прайшлі па першых ад вакзалу кварталах беларускіх гарадоў і паспрабавалі адказаць на пытаньне турыста, які ня ведае, куды трапіў.
Жыхарка Магілёва Сьвятлана Іванюшава заяўляе, што яе зьбілі ў Ленінскім аддзеле міліцыі.
Клімавіцкі, Касьцюковіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Слаўгарадзкі, Хоцімскі і Чэрыкаўскі раёны атрымаюць шэраг прэфэрэнцыяў.
У Магілёве ўсталявалі помнік расейскаму паэту Аляксандру Пушкіну. На пастамэнце — урыўкі зь вершаў клясыка расейскай літаратуры. Адзін зь іх, «Клеветникам России», выглядае правакацыйна. Ён адрасаваны тым, хто спачуваў у Эўропе паўстанцам, якія ўзьняліся ў 1830 годзе супраць расейскай улады. Паўстаньне ахоплівала і беларускія землі.
Пад Мсьціславам у рацэ Віхра аквалянгісты правялі акцыю ў межах Міжнароднага дня ачысткі вадаёмаў.
Летась у Віхры знайшлі парэшткі рыцара з дасьпехамі 15-га стагодзьдзя. Дайвэры не выключаюць, што нешта падобнае льга будзе адшукаць і гэтым разам.
Новы брэнд кампаніі «Daloni» ня толькі беларускамоўны, але і выкананы беларускай лацінкай.
«У беларускай мовы ёсьць будучыня. Мы не памром», — перакананая Анастасія Ранчанка з Магілёва.
У праблемах беларускай эканомікі вінаватыя суседзі, мяркуе намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Віктар Некрашэвіч.
У Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Куляшова аб’ядноўваюць факультэты. Ня першы год гэтая вышэйшая навучальная ўстанова, якую скончыў у свой час Аляксандар Лукашэнка, недабірае студэнтаў.
Фатаздымкі магілы і саміх могілак давялося выдаліць. На гэтым настаялі двое мужчын, якія назваліся прадстаўнікамі сям’і нябожчыцы.
«Расейцы пакуль не раскусілі, з кім беларусы», — пераканаўся магілёўскі расеец Сяргей Мурзін пасьля наведваньня сваёй радзімы.
Нягледзячы на пагаршэньне стану здароўя, магілёўскія галадоўнікі заяўляюць, што ня спыняць свайго пратэсту.
Ці можна ў Беларусі з дапамогай галадоўкі дамагчыся вырашэньня сваіх жыльлёвых праблемаў? Ці чулі вы пра галадоўку ў Магілёве? Як да яе ставіцеся?
Як у Горках на Магілёўшчыне людзі жывуць без вады і каналізацыі.
Трэція суткі трымаюць галадоўку пяцёра жыхароў Магілёва. Яны пратэстуюць супраць незаконнага, як яны лічаць, перасяленьня з кватэр у інтэрнат і патрабуюць альбо вярнуць ім старое жыльлё, альбо даць іншыя кватэры ў межах гораду.
У Магілёве другія суткі галадаюць пяцёра жыхароў. Яны пратэстуюць супраць перасяленьня з кватэр у інтэрнат і патрабуюць вярнуць ім старое жыльлё, альбо даць іншыя кватэры ў межах гораду.
Дзьвюм магілёўскім галадоўніцам, якія пратэстуюць супраць незаконнага, як яны лічаць, перасяленьня з кватэр у інтэрнат і патрабуюць альбо вярнуць ім старое жыльлё, альбо даць іншыя кватэры ў межах гораду, стала кепска.
Загрузіць яшчэ