Эпісталярны раман XVIII стагодзьдзя «Дзіўныя паведамленьні пра езуітаў Беларусі» прэзэнтавалі ў магілёўскай ратушы 15 траўня, у Міжнародны дзень музэяў.
30 гадоў таму, у траўні 1985 году, у Савецкім Саюзе пачалася антыалькагольная кампанія. Нядаўна ініцыятар той кампаніі Гарбачоў прызнаў яе памылковай. Магілёўцы аб прызнаньні Гарбачова і аб п’янстве ў Беларусі. Апытаньне Свабоды.
Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова, які ў свой час скончыў Аляксандар Лукашэнка, скардзяцца, што праз 20 гадоў пасьля рэфэрэндуму, тут ня вучаць, як выкладаць прадметы на беларускай мове.
Усьлед за жыхарамі памежных беларускіх абласьцей на закупы ва Ўкраіну часта едуць цяпер і жыхары Магілёўшчыны. Выпраўляюцца сем’ямі, каб болей прывезьці.
У магілёўскім кіёску ня хочуць абслугоўваць Барака Абаму. Уладальнік кіёска назваў плякат «дурасьцю, якою ён заваблівае пакупнікоў»
Па завядзёнцы на ўрачыстасьцях, прымеркаваных да гадавіны Перамогі, не прынята казаць пра пакуты ад вайны мірнага насельніцтва.
Улады з размахам адзначаюць гадавіну Перамогі. Вялікія сродкі выдаткоўваюцца на парад, сьвяточнае аздабленьне вуліц, рамонт мэмарыялаў. Тым часам многія пахаваньні ўдзельнікаў вайны занепадаюць.
"Пуцін ня ведае, на каго нарваўся«,— перакананы магілёўскі ўкраінец, зь якім пагутарыў карэспандэнт Свабоды пасьля ягонага вяртаньня з Украіны.
Калегія Магілёўскага абласнога суду не задаволіла касацыйную скаргу палітвязьня Мікалая Дзядка. Ён мусіць адседзець яшчэ год у калёніі на дадатак да таго тэрміну, які ўжо адседзеў (чатыры з паловай гады).
У Магілёве актывісты партыі БНФ ушанавалі ахвяраў чарнобыльскай трагедыі ля крыжа памяці, што непадалёк ад гарадзкіх Паўднёва-ўсходніх могілак.
У адселенай вёсцы Драгунскія Хутары, што ў Чэрыкаўскім раёне, трымаецца сваёй хаты толькі адна жыхарка.
Родзічы жыхара Магілёўскага раёну Мікалая Адамавіча з родных мясьцінаў на Кіеўшчыне ў Беларусь пераехалі, ратуючыся ад раскулачваньня ў 1932 годзе.
«Тут жа такія раней былі прыгожыя могілкі. Столькі было помнікаў. Цяпер усё разьбіта, разварочана», — выказваецца пра стан кладоў спадарыня сталага веку.
Як жывуць тыя, хто адмовіўся выяжджаць з забруджаных радыяцыяй мясьцін? Рэпартаж зь вёскі Галоўчыцы Чэрыкаўскага раёну.
Каля сотні ўдзельнікаў экскурсіі па Магілёву пабачылі свой старажытны горад, ад былых архітэктурных славутасьцяў якога засталіся толькі гістарычныя зьвесткі, ўспаміны ды падмуркі.