Партыя БНФ падала ў Вярхоўны Суд скаргу на пісьмовае папярэджаньне Міністэрства юстыцыі, якое партыя атрымала 29 сакавіка.
Генасамблея ААН абвясьціла 20 гадоў таму 3 траўня Ўсясьветным днём свабоды прэсы. Сёлета гэты дзень праходзіць пад дэвізам «Крытычны розум у крытычны час: роля мэдыя ў прасоўваньні мірнага, справядлівага і інклюзіўнага грамадзтва».
Свабода згадвае альбомы і песьні беларускіх музыкаў, прэзэнтаваныя ў красавіку 2017 году.
Прадпрымальнік Ільля Дабратвор падаваў заяўку на пікет у менскім Альшэўскім сквэры ад 12 да 13 гадзін дня 28 красавіка «з мэтай прыцягненьня ўвагі грамадзкасьці і органаў дзяржаўнай улады да праблемаў індывідуальных прадпрымальнікаў», але атрымаў адмову.
Лявон Вольскі прадставіў незвычайны кліп на песьню «Сьпявайце» са сьвежага альбому «Псыхасаматыка». У кліпе аб’ядналіся музыкі, якія пісалі альбом, іншыя беларускія і замежныя музыкі, а таксама людзі, якія фундавалі выданьне альбому.
Маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі прызнаўся, што даў падпіску аб супрацы з КДБ пад псэўданімам «Артур». У сваёй заяве, распаўсюджанай ў сацсетках, ён напісаў, што каецца ў гэтым учынку перад Богам і людзьмі.
Прадпрымальнік Ільля Дабратвор турбуецца за лёс неназванага мерапрыемства, што ладзіцца 28 красавіка ў менскім Альшэўскім сквэры насупраць Менгарвыканкаму.
Што адбываецца між Беларусьсю і МВФ? Эканаміст Яраслаў Раманчук мяркуе, што перамовы сапраўды будуць працягнутыя, але наўрад ці будуць выніковымі.
Увечары 26 красавіка ў Менску пройдуць дзьве акцыі на 31-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Абедзьве — шэсьце ад Акадэміі навук да Чарнобыльскай капліцы і мітынг у Кіеўскім сквэры — санкцыянаваныя ўладамі.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» апытаў 130 чалавек, якіх затрымлівалі ў апошні месяц і якія зьвярнуліся да праваабаронцаў са скаргамі на парушэньні правоў пры ажыцьцяўленьні права на мірныя сходы.
Менскія суды прысудзілі штрафы сустаршыні БХД Паўлу Севярынцу, прэс-сакратару Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ганьне Красулінай і актывісту АГП Дзьмітрыю Кавалгіну — па 50 базавых велічыняў (1150 рублёў) за дзеяньні падчас сустрэчы Кавалгіна з «сутак» на Акрэсьціна.
У Беларусі неназваная невялікая прыватная кампанія выпусьціла першую невялікую партыю каўбасы з бабра.
Аляксандар Лукашэнка 21 красавіка выступіў са штогадовым пасланьнем да народу і Нацыянальнага сходу на пасяджэньні Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі.
Адвакат Вячаслава Касінерава паведаміў па тэлефоне сяброўцы затрыманага, што актывіста маюць вызваліць зь менскага СІЗА № 1 на Валадарскага 21 красавіка. Падрабязнасьці вызваленьня пакуль невядомыя.
Дэмакратычныя сілы Беларусі — АГП, БХД, «Справядлівы сьвет», «Зялёныя», рух «За свабоду», Партыя свабоды і прагрэсу і жаночая партыя «Надзея» — абмеркавалі 20 сакавіка праблему зьменаў выбарчага заканадаўства і маўчаньне ўладаў наконт агучаных прапановаў.
Барыс Гарэцкі, прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў, падаў заяву ў міліцыю адносна дзеяньняў першага сакратара Камуністычнай партыі Беларусі Георгія Атаманава
Абʼяднаная грамадзянская партыя накіравала ў Вярхоўны суд Беларусі зварот з патрабаваньнем прызнаць незаконным папярэджаньне, вынесенае партыі Міністэрствам юстыцыі за акцыю на Дзень Волі.
19 красавіка маюць судзіць намесьніка старшыні Менскай арганізацыі АГП Дзьмітрыя Кавалгіна і прэс-сакратарку АГП Ганну Красуліну. Іх абвінавачваюць ва «ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве»: сустрэчы Кавалгіна з арышту пад менскай турмой на Акрэсьціна 30 сакавіка.
Сябра руху «За свабоду» Вадзім Бабін даведаўся, што быў завочна аштрафаваны на 25 базавых велічыняў за «парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня і ўтрыманьня населеных пунктаў»: ён нібыта наляпіў стыкер з гербам «Пагоня» на слуп у Карэлічах.
Загрузіць яшчэ