Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто каго і як затрымліваў? Інфаграфіка «Вясны»


Праваабарончы цэнтар «Вясна» апытаў 130 чалавек, якіх затрымлівалі ў апошні месяц і якія зьвярнуліся да праваабаронцаў са скаргамі на парушэньні правоў пры ажыцьцяўленьні права на мірныя сходы.

Па выніках анкетаваньня праваабаронцы апублікавалі інфаграфіку.

Паводле «Вясны», у час затрыманьняў вельмі часта парушаліся правы людзей і абавязкі міліцыянтаў: у затрыманьні 80 з 130 апытаных асобаў бралі ўдзел людзі бяз форменнага адзеньня, у двух выпадках — у чорнай форме нявызначанага прызначэньня (гэта супярэчыць пазыцыі АБСЭ: «неабходна, каб супрацоўнікаў міліцыі можна было лёгка адрозьніць»), у 109 выпадках супрацоўнікі міліцыі не называлі сябе затрыманым (хоць абавязаныя назвацца і патлумачыць прычыны затрыманьня), 80 затрыманых сьцьвярджалі, што супрацоўнікі міліцыі ўжывалі фізычную сілу, 68 — спэцсродкі безь неабходнай падставы (гэта парушэньне Канстытуцыі і артыкула 7 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама закону «Аб органах унутраных спраў»).

Агулам у сакавіку ў сувязі з палітычнымі акцыямі затрымалі, аштрафавалі або пасадзілі ў турмы каля тысячы чалавек. «Вясна» таксама склала сьпіс судзьдзяў, якія выносяць палітычна матываваныя выракі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG