Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская чыгунка плянуе запусьціць хуткасны цягнік з Кіева ў Гомель


Цягнік на вакзале ў Кіеве, архіўнае фота
Цягнік на вакзале ў Кіеве, архіўнае фота

Украінская чыгунка плянуе запусьціць хуткасны цягнік Кіеў — Гомель у 2018—2019 годзе.

У Беларускай чыгунцы Свабодзе сказалі, што гэтую інфармацыю пакуль не камэнтуюць.

Выканаўца абавязкаў старшыні праўленьня Ўкраінскай чыгункі Яўген Краўцоў расказаў пра пляны запуску новых міжнародных маршрутаў на пасяджэньні ўкраінскага ўраду, паведамляе УНІАН.

Цяпер цягнікі з Кіева да Гомля ідуць больш як 6 гадзін.

У пэрспэктыве, паводле Яўгена Краўцова, з Кіева празь Менск плянуюць запусьціць цягнік у Вільню, Рыгу і Талін. На сёньня пасажырскіх цягнікоў наўпрост паміж балтыйскімі сталіцамі няма.

Ад 10 сьнежня між Менскам і Вільняй пачнуць хадзіць новыя хуткасныя электрацягнікі. З боку Літоўскай чыгункі — двухпавярховы Škoda, зь беларускага боку — аднапавярховы пяцівагонны Stadler.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG