Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад сабраўся замовіць дасьледаваньне аб утылізацыі ядзернага паліва БелАЭС


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прэм’ер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў падпісаў пастанову Савету міністраў аб дзяржаўных закупках дасьледаваньня (PDF), зьвязанага з адходамі БелАЭС.

Закупка дасьледаваньня будзе безальтэрнатыўнай: стратэгію абыходжаньня з адпрацаваным ядзерным палівам БелАЭС замаўляюць у Інстытуте ядзерных дасьледаваньняў у Соснах, а тэхніка-эканамічнае дасьледаваньне варыянтаў абыходжаньня для «Соснаў» — у расейскай кампаніі «Техснабэкспорт», даччынай кампаніі «Росатома», які і будуе БелАЭС.

Першая пастаўка ядзернага паліва на БелАЭС чакаецца ў канцы 2018 году. Увод у эксплюатацыю першага энэргаблёка заплянаваны на 2019-ы (на год перанесены, плянаваўся ў 2018-м), другога — на 2020-ы. Да якога часу мусіць быць зроблена дасьледаваньне, не ўдакладняецца.

Папярэдне плянавалася, што адпрацаванае паліва будзе вяртацца ў Расею, але радыяактыўныя адходы будуць захоўвацца ў Беларусі, на тэрыторыі атамнай станцыі. Могільнік радыяактыўных адходаў у Беларусі плянуюць збудаваць толькі к 2030 году.

«Добрых пунктаў захаваньня радыеактыўных адходаў нідзе не існуе. А кепскія існуюць», — экспэрт пра пляны на могільнік у Беларусі

Умоўна бясьпечны могільнік будзе надзвычай дарагім, а БелАЭС заклікаюць рабіць найтаньнейшай, — «Зялёныя»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG