Жыхары дамоў на слонімскай вуліцы Першамайскай абураюцца пастаяннай вялікай колькасьцю сьмецьця ў дварах, расказвае «Газэта Слонімская».
Асаблівасьць сытуацыі ў тым, што праз дарогу, у лічаных мэтрах ад двара, што на здымку і відэа вышэй, знаходзіцца Слонімскі занальны цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі. Гэта самы цэнтар гораду — недалёка ад старой сынагогі. Мясцовыя жыхары неаднаразова зьвярталіся з просьбамі вырашыць праблему са сьмецьцем (побач яшчэ і грамадзкая прыбіральня, што дае непрыемны пах), але атрымлівалі толькі абяцаньні пільнаваць сытуацыю.