Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтараў Regnum асудзілі за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці з адтэрміноўкай і вызвалілі ў залі суду

абноўлена
1/11
Аўтараў Regnum асудзілі за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці з адтэрміноўкай і вызвалілі ў залі суду
2/11

Расейскі двухгаловы арол на штрыфлі пінжака ў прысутнага на працэсе
3/11 Расейскі двухгаловы арол на штрыфлі пінжака ў прысутнага на працэсе
Аўтараў Regnum асудзілі за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці з адтэрміноўкай і вызвалілі ў залі суду
Значак са Сталіным
4/11 Значак са Сталіным
Аўтараў Regnum асудзілі за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці з адтэрміноўкай і вызвалілі ў залі суду
Група падтрымкі падсудных
5/11 Група падтрымкі падсудных
Аўтараў Regnum асудзілі за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці з адтэрміноўкай і вызвалілі ў залі суду
Асуджаных вызвалілі з-пад варты. Ад дальняга пляну да бліжняга: Юры Паўлавец, Дзьмітры Алімкін, Сяргей Шыптэнка
6/11 Асуджаных вызвалілі з-пад варты. Ад дальняга пляну да бліжняга: Юры Паўлавец, Дзьмітры Алімкін, Сяргей Шыптэнка
Аўтараў Regnum асудзілі за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці з адтэрміноўкай і вызвалілі ў залі суду
Пракурор Аляксандар Кароль
7/11 Пракурор Аляксандар Кароль
Аўтараў Regnum асудзілі за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці з адтэрміноўкай і вызвалілі ў залі суду
Юры Паўлавец, Дзьмітры Алімкін, Сяргей Шыптэнка
8/11 Юры Паўлавец, Дзьмітры Алімкін, Сяргей Шыптэнка
Аўтараў Regnum асудзілі за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці з адтэрміноўкай і вызвалілі ў залі суду
Юры Паўлавец
9/11 Юры Паўлавец
Аўтараў Regnum асудзілі за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці з адтэрміноўкай і вызвалілі ў залі суду
Дзьмітры Алімкін
10/11 Дзьмітры Алімкін
Аўтараў Regnum асудзілі за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці з адтэрміноўкай і вызвалілі ў залі суду
Юры Паўлавец (зьлева) выходзіць з суду
11/11 Юры Паўлавец (зьлева) выходзіць з суду
Аўтараў Regnum асудзілі за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці з адтэрміноўкай і вызвалілі ў залі суду
Previous slide
Next slide

У Менскім гарадзкім судзе 2 лютага пастаўленая кропка ў справе аўтараў пракрамлёўскага агенства Regnum, якіх судзілі за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці ў складзе групы.

Зьлева направа: Юры Паўлавец, Дзьмітры Алімкін, Сяргей Шыптэнка пасьля абвяшчэньня выраку

​Выкладчык БДУІР Юры Паўлавец, былы школьны вартаўнік зь Берасьця Дзьмітры Алімкін і рэдактар часопісу «Новая эканоміка» Сяргей Шыптэнка прызнаныя вінаватымі і асуджаныя на 5 гадоў пазбаўленьня волі з адтрэрміноўкай 3 гады. Іх вызвалілі ў залі суду пад падпіску аб нявыезьдзе і прафіляктычны нагляд. Зь іхных рахункаў і іхнай маёмасьці зьняты арышт.

Асуджаныя адмовіліся ад камэнтароў прэсе.

***

Пракурор на пачатку судовых спрэчак прасіў для падсудных 5 гадоў пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай 3 гады, а абарона патрабавала апраўданьня.

Самі асуджаныя так і не прызналі сваёй віны, у апошнім слове называлі працэс палітычным і пасьля суду заявілі, што будуць абскарджваць прысуд.

Справа Regnum: cвабода слова і права нацый на самаабарону

Абвінавачаньне Паўлаўца і Шыптэнкі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці падчас працэсу было зь іх зьнятае. Пры гэтым Паўлавец на судзе прызнаў, што атрымліваў грошы за свае артыкулы ў амбасадзе Расеі ў Беларусі.

За кратамі аўтары Regnum правялі амаль 14 месяцаў, якія суд ім залічыў як адбытыя. Падчас сьледзтва і суду аўтараў Regnum трымалі ў Менскім сьледчым ізалятары № 1, што на вуліцы Валадарскага.

За што судзяць аўтараў расейскага сайту Regnum. Цытаты з артыкулаў

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG