Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На конкурс да 500-годзьдзя беларускай кнігі напісалі 31 п’есу пра Скарыну


Помнік Скарыну ля Нацыянальнай бібліятэкі ў Менску
Помнік Скарыну ля Нацыянальнай бібліятэкі ў Менску

31 тэкст паступіў на конкурс на лепшы драматургічны твор «Францішак Скарына і сучаснасьць». Конкурс супольна наладзілі Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі і Нацыянальная бібліятэка Беларусі пры падтрымцы «Беларусбанку».

Конкурс прымеркаваны да 525-й гадавіны нараджэньня Францішка Скарыны і 500-годдзя пачатку ім беларускага кнігадруку. Паводле ўмоваў тэксты падпісаныя кодавым словам ці дэвізам, і аўтары ўдзельнікам журы пакуль невядомыя. Прымаліся тэксты памерам да шасьцідзесяці старонак. Найлепшы твор будзе чакаць пастаноўка на сцэне Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі.

Арганізатары маюць спадзеў, што конкурс дапаможа ўразнастаіць рэпэртуар тэатраў краіны, паспрыяць папулярызацыі асьветніцкай дзейнасьці Скарыны і ягонай спадчыны.

Як сказаў куратар праекту Алесь Марчанка, колькасьць пададзеных п’есаў дае падставы лічыць, што конкурс адбыўся. Пра якасьць гаварыць яшчэ рана. Сябры журы пачалі чытаць тэксты і, верагодна, пры канцы верасьня змогуць вылучыць найлепшыя.

Ёсьць сярод атрыманых творы на гістарычную тэматыку і на сучасную. Прапановы былі такія: напісаць гістарычную або сучасную п’есу, п’есу па матывах нейкага твору, інсцэніроўку або сцэнічную дзею. Большасьць удзельнікаў напісалі якраз гістарычныя п’есы. Тэксты ёсьць і на беларускай мове, і на расейскай.

За найлепшую п’есу прэмія 5000 рублёў, за другое і трэцяе месцы — 2500 і 2000. Пры патрэбе памер узнагароджаньня можа быць перагледжаны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG