Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталкеры Свабоды

Павал Севярынец: «Першае пачуцьцё свабоды пасьля турмы — гэта як першае каханьне»


Павал Севярынец — чалавек, які ўсё сьвядомае жыцьцё змагаецца за Радзіму
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:09 0:00
Наўпроставы лінк

Павал Севярынец — чалавек, які ўсё сьвядомае жыцьцё змагаецца за Радзіму

Ён нарадзіўся ў Воршы трыццаць шэсьць гадоў таму, скончыў школу ў Віцебску і ўнівэрсытэт у Менску, выдаў пяць кніг нацыянальна- палітычнай эсэістыкі ды напісаў шостую. І ўсё сваё сьвядомае жыцьцё змагаецца за вольную радзіму, за што быў шматкроць арыштаваны і зьняволены. Апошнім разам выйшаў на волю два тыдні таму. Палітык і публіцыст Павал Севярынец — герой чарговага выпуску праграмы «Сталкеры Свабоды»

«У зьняволеньні мне давялося адбыць агулам трохі больш за пяць гадоў. Не памылюся, калі скажу, што гэта былі самыя напружаныя, самыя лепшыя гады майго жыцьця, што тычыцца духоўнага стану.

Справа ў тым, што ў зьняволеньні — бліжэй да Бога, і калі губляеш зьнешнюю свабоду, то пачынаеш набываць унутраную. Тады засяроджваесься, тады пачынаеш аналізаваць стан свайго сэрца, проста пачынаеш шукаць свабоду ўнутры, калі яе няма звонку. І — прыходзіш да Бога. Я пакаяўся менавіта ў турме, у «Валадарцы» ў 1998 годзе прыйшоў да Хрыста.
Я зразумеў, дзеля чаго я быў у Купліне ці ў «амэрыканцы». Гэта было дзеля таго каб пасталець, гэта было дзеля таго, каб сустрэць сотні людзей, зь якімі пазнаёміўся і ў камэндатуры таксама.

Падчас апошняга вызваленьня паднялі ўначы. Першае, што ўбачыў, — гэта была поўня на зорным небе. Прыгожа, бадзёра. Затым — цягнік. Але першае, што прыйшло ў думкі, — гэта ўдзячнасьць Богу і за гэтыя гады ў зьняволеньні, бо там вельмі шмат досьведу, вельмі шмат плёну, вельмі шмат новых людзей.

Я зразумеў, дзеля чаго я быў у Купліне ці ў «амэрыканцы». Гэта было дзеля таго каб пасталець, гэта было дзеля таго, каб сустрэць сотні людзей, зь якімі пазнаёміўся і ў камэндатуры таксама. Гэта было і для новай кнігі «Беларуская глыбіня», гэта было і для больш як двух тысячаў лістоў, гэта было і для біблейскіх віктарын, якія мы разам з эвангельскімі вернікамі праводзілі на «хіміі», і для праваслаўных, зь якімі мы разам ладзілі антыалькагольныя кампаніі. Госпад проста намаляваў на мапе кропку і сказаў: «Трэба быць тут. Зараз твой лёс і тваё пакліканьне вось тут!» У любым такім выпрабаваньні трэба проста годна праходзіць гэты шлях.

Сталкеры Свабоды

Сталкеры Свабоды

«Сталкеры Свабоды» — штотыднёвая праграма нашага Радыё. У ёй мы распавядаем пра людзей, якія сілай сваіх перакананьняў, творчай актыўнасьцю, нязломным аптымізмам, глыбінёю веры ў сваё прадвызначэньне ствараюць уласную тэрыторыю свабоды. Героі праграмы — земляробы і інтэлектуалы, адзінокія маці і шматдзетныя бацькі, спартоўцы і эколягі, невядомыя народныя майстры і выбітныя прафэсійныя мастакі, вольныя вандроўнікі і вязьні турмаў — усе тыя, хто штодзённа расшырае вакол сябе ўласную свабодную прастору да межаў уласнае краіны. Штотыдзень па суботах на нашым сайце — «Сталкеры Свабоды».

Усе выпускі «Сталкераў Свабоды»
Першае пачуцьцё свабоды пасьля турмы — гэта як першае каханьне. Вядома, сьвет наўкольны з прамянямі сонца асьвятляе ўсё, ён захлынае душу, але чым далей, тым больш асэнсаваным робіцца гэтае пачуцьцё. Калі ты знаходзіш Бога ў сабе падчас чарговай адседкі і выходзіш на волю, то тады пачуцьцё волі зьнешняй і пачуцьцё волі ўнутранай зьліваецца, і гэта больш глыбокія адчуваньні.

Часам чытачы кажуць пра мае тэксты: «Павал, занадта многа Бібліі, занадта многа спасылак на Бога...» Але я адкажу так: «Сёньняшняй Беларусі вельмі не хапае Бога. Сёньняшняй Беларусі вельмі не хапае Божага слова. Сёньняшняй Беларусі, якая на першым ці другім месцы па самагубствах, якая забівае шэсьцьдзесят тысяч ненароджаных дзяцей і якая таксама паперадзе плянэты ўсёй па спажываньні алькаголю, для сёньняшняй Беларусі, якая згубіла мову і нацыянальную сьвядомасьць, — самы час успомніць пра Бога. Тут патрэбныя рэвалюцыйныя духоўныя пераўтварэньні.
Тую дзяўчыну, якая зьмяніла маё стаўленьне да ўсяго гэтага, завуць сымбалічна — Воля.

Калі памятаеце, Зьміцер Дашкевіч, выйшаўшы з турмы, сказаў, што ў яго зьмяніліся прыярытэты. Цяпер гэта — Бог, сям’я, Бацькаўшчына. Урэшце — гэта адзін са спосабаў перамогі. Мы пераможам жыцьцём. Лукашэнка хоча перамагчы нас, калі рыхтуе сваіх сыноў на прэзыдэнцтва. Зрэшты, змаганьне дабра і зла будзе працягвацца і пасьля нас. Калі мы пакінем пасьля сябе нашчадкаў і духоўных, і прамых, то тады змагацца за Беларусь будзе лягчэй і перамагаць таксама будзе лягчэй.

Тую дзяўчыну, якая зьмяніла маё стаўленьне да ўсяго гэтага, завуць сымбалічна — Воля. Яе імя перагукаецца са Свабодай. Гэта вельмі таленавітая і вельмі прыгожая верніца, каталічка, і побач зь ёй я адчуваю, што часам уся Беларусь увасабляецца ў чалавеку. Так, як мы ёсьць вобраз і падабенства Божае, напэўна, кожны з нас ёсьць вобраз і падабенства Беларусі. Дык вось яна — сапраўдная беларусачка. Калі я гляджу на яе час ад часу, мне здаецца, што я бачу ўсю Беларусь».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG