У межах выставы была прадэманстраваная новая карціна Алеся Марачкіна «Nobilis Soveticus» або «Меня неправильно поняли...» з выявай Сьвятланы Алексіевіч ды некаторыя экспанаты з музэю «Месца спыненага часу» Ўладзімера Падгола.
Ногі ды новая карціна Алеся Марачкіна — што яшчэ прадэманстраваў Уладзімер Падгол на сваёй выставе
У сядзібе БНФ Уладзімер Падгол ды Аляксей Таўстыка прадэманстравалі рэчы, якія выкарыстоўваліся на пікетах падчас выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў.

1
Новая карціна Алеся Марачкіна Nobilis Soveticus ці «Меня неправильно поняли...»

2
Алесь Марачкін чытае верш на фоне сваёй карціны «Хакеіст»

3
Уладзімер Падгол паказвае экспанаты выставы

4
Уладзімер Падгол дэманструе інсталяцыю пад назвай «Укрыжаваны час» са свайго музэю «Месца спыненага часу»

5
Мастак Генадзь Рабека дэманструе сваю калекцыю уласнаручна зробленых анёлаў

6
Уладзімер Падгол дэманструе ногі ад манэкена, зь якімі быў на тэлебачаньні. Зараз ён плянуе іх выставіць на аўкцыён дзеля пагашэньня штрафу за правядзеньне пікетаў

7
«Куля» ці «зямны шар» — экспанат зь пікету каля Палацу спорту

8

9
Копія карціны Алеся Марачкіна, арыгінал якой скралі на адным зь пікетаў

10
«Лыжка для баршчу» — экспанат з музэю Ўладзімера Падгола

11

12
Здымак Ірыны Дарафеевай, які Ўладзімер Падгол прадэманстраваў на тэлебачаньні

13

14
«Чамаданы для Лідзіі Ярмошынай»