Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падгол і Таўстыка зьняліся з выбараў вярхом на конях

Кандыдаты ў дэпутаты Ўладзімер Падгол і Алесь Таўстыка, якія балятаваліся ад Партыі БНФ па 95-й і 105-й выбарчых акругах адпаведна, зьняліся з выбараў. Пра гэта яна заявілі падчас пэрформансу пад Менскам у Сёмкаве.

Кандыдаты ў дэпутаты Ўладзімер Падгол і Алесь Таўстыка, якія балятаваліся ад Партыі БНФ па 95-й і 105-й выбарчых акругах адпаведна, зьняліся з выбараў.

Пра гэта яна заявілі падчас пэрформансу пад Менскам у Сёмкаве.

Падгол і Таўстыка зьявіліся перад журналістамі конна, зь бел-чырвона-белым сьцягам, а таксама сьцягамі Эўразьвязу, ЗША і Вялікай Брытаніі.

Уладзімер Падгол быў у бронекамізэльцы і танкісцкім шаломе з надпісам «Куля для прэзыдэнта», Алесь Таўстыка — у камуфляжнай камізэльцы і касцы.

«Рашэньне наша асэнсаванае. Матывы нашага сыходу простыя. Падчас выбарчай кампаніі мы мэтанакіравана і сыстэматычна імкнуліся давесьці да выбарнікаў, палітычных лідэраў, грамадзкіх актывістаў і такога выбарніка, як Аляксандар Лукашэнка, думку пра катастрафічнае існаваньне дзяржаўнасьці Беларусі ў складзе Саюзнай дзяржавы і іншых вайсковых і эканамічных хаўрусаў з Расеяй», — заявілі Падгол і Таўстыка.

Падгол і Таўстыка паабяцалі, што плянуюць старт новай пасьлявыбарчай палітычнай кампаніі ў барацьбе за адраджэньне незалежнасьці Беларусі.

«У гэтыя дні масавы загон студэнтаў на датэрміновае галасаваньне зрабіў зразумелым тое, што ў парлямэнт будуць пасаджаныя паслухмяныя кнопканаціскальнікі, якія і надалей будуць прадаваць Незалежнасьць, моўчкі назіраць за зьнішчэньнем нашай моладзі наркотыкамі і падрыхтоўкай крывавых падзеяў па мадэлі Данбасу», — сказалі ўжо былыя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.


XS
SM
MD
LG