Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Yahoo скралі не 500 мільёнаў, а 3 мільярды пароляў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Амэрыканская інтэрнэт-кампанія Yahoo заявіла, што ў яе былі скрадзеныя ня толькі асабістыя зьвесткі 500 мільёнаў карыстальнікаў у 2014 годзе і ня толькі зьвесткі 1 мільярда ў 2013-м, як паведамлялася раней, а зьвесткі ўсіх 3 мільярдаў карыстальнікаў.

Новыя ацэнкі атакі 2013 году ўтрая перавышаюць ранейшыя. З кастрычніка кампанія пачала рассылку электронных лістоў з паведамленьнем пра «дадатковых» ахвяраў атакі.

Кампанія сьцьвярджае, што скрадзеныя зьвесткі не зьмяшчалі незашыфраваных пароляў, зьвестак пра банкаўскія карткі ці рахункі. Скрадзеныя зьвесткі могуць уключаць імёны, адрасы электроннай пошты, нумары тэлефонаў, даты нараджэньня, зашыфраваныя паролі, а таксама ў асобных выпадках незашыфраваныя адказы на сакрэтныя пытаньні. Некаторыя скрадзеныя зьвесткі могуць даць хакерам завалодаць акаўнтам бязь веданьня паролю.

Гэта найбуйнейшы вядомы выпадак крадзяжу асабістых зьвестак у гісторыі чалавецтва — таксама як рэкорднымі лічыліся ранейшыя здарэньні зь Yahoo!

Гэта найбуйнейшы вядомы выпадак крадзяжу асабістых зьвестак у гісторыі чалавецтва — таксама як рэкорднымі лічыліся ранейшыя здарэньні зь Yahoo. Як адбываліся ўзломы, кампанія па-ранейшаму не расказвае падрабязна, але заяўляе, што падазрае «хакераў, спансаваных дзяржавай».

Усяго Yahoo мае каля 1 млрд карыстальнікаў, актыўных штомесяц, і 225 млн актыўных карыстальнікаў яе паштовага сэрвісу. Гэта значыць, былі скрадзеныя зьвесткі і шмат якіх неактыўных, ранейшых карыстальнікаў сэрвісаў кампаніі.

Сёлета ў чэрвені мабільны апэратар Verizon завяршыў угоду аб паглынаньні Yahoo за 4,8 млрд даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG