Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фатафакт. Магілёўскія вуліцы ўпрыгожваюць графіці зь беларускімі вершамі

Мастачка Юлія Раткіна размалявала сьцяну трансфарматарнай падстанцыі фрагмэнтам зь верша Яўгеніі Янішчыц.

«Ты пакліч мяне. Пазаві. Сто дарог за маімі плячыма. Пачынаецца ўсё зь любві. А інакш і жыць немагчыма».

Праект «Вершы на сьценах» ініцыявалі выпускнікі школы Цэнтру гарадзкіх ініцыятываў «Цяпліца» дзеля папулярызацыі беларускай мовы ды стварэньня новых арт-абʼектаў.

Гарадзкія сьцены ў Магілёве ўпрыгожаць дванаццацьцю вершамі розных паэтаў.


XS
SM
MD
LG