6 сьнежня ў Кіеве некалькі тысяч чалавек сустракалі салдат 12-га батальёна тэрытарыяльнае абароны «Кіеў». Салдаты прайшлі імправізаваным парадам разам з сваякамі і дзецьмі па галоўнай вуліцы сталіцы Ўкраіны да гарадзкой Рады, дзе іх прывітаў кіраўнік сталіцы Віталь Клічко. Ён павіншаваў байцоў і ўручыў ім узнагароды.
«Кіеў» складаецца пераважна з жыхароў украінскай сталіцы і быў створаны ў траўні 2014 году. Прымаў удзел у антытэрарыстычнай апэрацыі ў Луганскай і Данецкай абласьцях. Напачатку сьнежня было прынята рашэньне вывесьці частку байцоў з зоны АТА.