Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначаны новы Апостальскі нунцый у Беларусі


Сьцяг Ватыкана, photo ©Shutterstock
Сьцяг Ватыкана, photo ©Shutterstock

Папа Рымскі Францішак прызначыў новага Апостальскага нунцыя ў Беларусі — мансіньёра Габара Пінтэра, які да гэтага часу займаў пасаду дарадцы Апостальскай нунцыятуры ў Аўстрыі.

Пра гэта паведамляе catholic.by.

Габар Пінтэр нарадзіўся 9 сакавіка 1964 году ў Вугоршчыне. Прэзьбітэрскае пасьвячэньне прыняў 11 чэрвеня 1988 году. Прэзьбітэр дыяцэзіі Ваца (Вугоршчына). На дыпляматычнай службе Ватыкану з 1 ліпеня 1996 году, за гэты час працаваў на Гаіці, у Балівіі, Скандынавіі, Францыі, на Філіпінах і ў Аўстрыі.

Габар Пінтэр валодае вугорскай, нямецкай, італьянскай, ангельскай, францускай, іспанскай, крэольскай, швэдзкай і расейскай мовамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG