Беларуская нобэлеўская ляўрэатка Святлана Алексіевіч – аўтарка кніг, надрукаваных у 19 краінах.
Фільм ірляндзкай рэжысэркі Хуаніты Ўілсан “Дзьверы”, зьняты ў 2009 годзе паводле гісторыі з кнігі “Чарнобыльская малітва” Сьвятланы Алексіевіч, увайшоў у лік дзесяці стужак, якія прэтэндуюць на атрыманьне прэміі “Оскар” у катэгорыі “найлепшы кароткамэтражны мастацкі фільм”. Фільм здымаўся ў Прыпяці, за некалькі кілямэтраў ад чарнобыльскага рэактара. Герой “Дзьвярэй” — Мікалай Калугін, у якога ад радыяцыі памірае дачка. Каб пахаваць дзяўчынку, герой адпраўляецца ў чарнобыльскую зону...
Апроч кніг яна напісала таксама сцэнары да 21 дакумэнтальнага фільму.
Фільмаграфія Святланы Алексіевіч па-расейску >>>
Фільм першы: «Гэта была не я…», 1981 г.
Фільм другі: «Страляць хацела», 1982 г.
Фільм трэці: «Туманная раніца», 1982 г.
Фільм чацвёрты: «Я сустрэў вас», 1982 г.
Фільм пяты: «Калі народзіцца дзяўчынка», 1983 г.
Фільм шосты: «Тады я не плакала», 1984 г.
Фільм сёмай: «Міласэрнасць», 1984 г.
«Крыж». Аўтарка сцэнару – Сьвятлана Алексіевіч. Рэжысэр – Генадзь Горадні. Масква, 1994 г.
АЎГАНСКІ ЦЫКЛ
Фільм першы: «Сорам», 1991 г.
Фільм другі: «Я з падпарадкаваньня выйшаў», 1992 г.
Аўтары сцэнару – Сьвятлана Алексіевіч, Сяргей Лук’янчык. Рэжысэр – Сяргей Лук’янчык.
ЦЫКЛ «ЗЬ БЕЗДАНІ»
Фільм першы: «Людзі вайны».
Фільм другі: «Людзі блякады».
Аўтары сцэнару – Сьвятлана Алексіевіч, Марына Галдоўская. Рэжысэрка – Марына Галдоўская. Аўстрыя–Расея, 1990 г.
«Успаміны пра дом»
Аўтарка сцэнару – Сьвятлана Алексіевіч. Рэжысэр – Юрый Лысятаў. Менск, 1988 г.
«Гэтыя незразумелыя старыя людзі»
Аўтарка сцэнару – Сьвятлана Алексіевіч. Рэжысэр – Іосіф Пікман. Менск, 1988 г.
«Мінулая яшчэ наперадзе»
Аўтарка сцэнару – Сьвятлана Алексіевіч. Рэжысэр – Валерый Жыгалка.Менск, 1988 г. Менск, 1988 г.
«Гаворачы пра свой час»
Аўтарка сцэнару – Сьвятлана Алексіевіч. Рэжысэр – Валерый Жыгалка. Менск, 1987 г.
«Салдацікі»
Аўтарка сцэнару – Сьвятлана Алексіевіч. Рэжысэр – Валерый Басаў. Менск, 1985 г.
«Партрэт з вяргінямі»
Аўтарка сцэнару – Сьвятлана Алексіевіч. Рэжысэр – Валерый Басаў. Менск, 1984 г.
«Бацькоўская хата»
Аўтарка сцэнару – Сьвятлана Алексіевіч. Рэжысэр – Віктар Шавялевіч. Менск, 1982 г.
«Цяжкія размовы»
Аўтарка сцэнару – Сьвятлана Алексіевіч. Рэжысэр – Рычард Ясінскі. Менск, 1979 г.