Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прэзэнтавалі першы том энцыкляпэдыі «Янка Купала»


Энцыкляпэдыя «Янка Купала», 1 том
Энцыкляпэдыя «Янка Купала», 1 том

Кніга выйшла ў выдавецтве «Беларуская энцыкляпэдыя». У багата ілюстраваным выданьні — паўтары тысячы артыкулаў пра ўсё, што зьвязана з жыцьцём і творчасьцю народнага песьняра Беларусі.

Выданьне істотна адрозьніваецца ад энцыкляпэдычнага даведніка «Янка Купала», выдадзенага ў 1986 годзе — з-пад цэнзурнага гнёту вызваленыя многія імёны і творы.

У першым том энцыкляпэдыі «Янка Купала» адлюстраваная шырокая прысутнасьць паэзіі беларускага песьняра ў перакладах на іншыя мовы сьвету. У грунтоўным артыкуле доктар філялягічных навук Вячаслава Рагойшы ідзе гаворка пра выданьне ў 1982 годзе твору Янкі Купалы «А хто там ідзе?», у якім зьмешчаны пераклады на 81 мову сьвету.

У першым томе сабраныя артыкулы пра мастакоў, скульптараў, кампазытараў сьвету, якія ўвасобілі вобраз Купалы ў сваёй творчасьці, стварылі жывапісныя палотны, музычныя творы па матывах вершаў, паэм песьняра. Напрыклад, кітайскі мастак Ао Тэ напісаў партрэты Янкі Купалы і Якуба Коласа. У выданьне ўвайшлі артыкулы пра Льва Дашкевіча, вядомым аўтары фотапартрэтаў Купалы 1923 і 1924 гадоў.

Сёлета плянуецца выданьне другога тома энцыкляпэдыі і кнігі аднаго твору Янкі Купалы «А хто там ідзе?» ў перакладзе на 100 моваў сьвету.

Не любіў Пушкіна, перапіў Коласа. 20 фактаў пра Янку Купалу

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG