5 жніўня 1517 году ў Празе Чэскай Францыск Скарына надрукаваў першую беларускую кнігу. З таго часу – вось ужо больш за паўтысячагодзьдзя – яго друкарскі варштат спраўна працуе, выпусьціўшы ў белы сьвет піраміды кніг.
Часам той варштат з размахам грукатаў на ўсю ваколіцу, часам заціхаў, прыхаваны дзе-небудзь у лясной зямлянцы, часам абзываўся адкульсьці зь Нью-Ёрку ці Жыровічаў, але – ніколі не спыняў сваёй працы.
Ён і сёньня не маўчыць, хоць і працуе далёка не на поўную магутнасьць. Падлічыць і пералічыць мільёны надрукаваных ім за пяць стагодзьдзяў кніг наўрад ці магчыма. Але акінуць вокам абсягі айчыннага кнігадрукаваньня, выбраўшы найцікавейшае, – чаму не? Тым больш, нам у гэтым дапамаглі дасьведчаныя экспэрты – Ірына Багдановіч, Натальля Гардзіенка, Міхась Скобла, Аксана Спрынчан, Вячаслаў Чамярыцкі, Ціхан Чарнякевіч, Сяргей Чыгрын і Язэп Янушкевіч. Такім чынам, да ўвагі чытачоў Свабоды – Беларускае Пяцісоткніжжа, пяцьсот найлепшых кніг за пяцьсот гадоў.
1517—1788
Сьвітаньне беларускага кнігадруку. Друкарні зьяўляюцца ня толькі ў буйных гарадах, але і ў паселішчах, якія сёньня ледзь прыкметныя на мапе — у Еўі, Лоску, Супрасьлі. Росквіт на беларускіх землях лацінамоўнай літаратуры, corona astralis якой — «Песьня пра зубра» М. Гусоўскага — да масавага чытача прыйдзе толькі ў 1980 г. Біблія Скарыны, Статут ВКЛ, «Гіпіка» К. Дарагастайскага — кнігі-помнікі, якія заслужана прычакалі факсымільных перавыданьняў.
1. Францыск Скарына. Біблія (у 23 кнігах). Прага–Вільня, 1517–1525
2. Сымон Будны. Катэхізіс. Нясьвіж, 1562
3. Эвангельле вучыцельнае. Заблудаў, 1569
4. Васіль Цяпінскі. Эвангельле. 1576
5. Андрэй Маджэўскі–Фрыч. Аб удасканаленьні Рэчы Паспалітай. Лоск, 1577
6. Рыгор Осьцік. Лямант няшчаснага. Вільня, 1580
7. Мацей Стрыйкоўскі. Кроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі. Каралявец, 1582
8. Андрэй Рымша. Дзесяцігадовая аповесьць. Вільня, 1586
9. Статут Вялікага Княства Літоўскага. Вільня, 1588
10. Ян Радван. Радзівіліяда. Вільня, 1588
11. Іпаці Пацей. Унія. Вільня, 1595
12. Лаўрэнці Зізаній. Граматыка славянская. Вільня, 1596
13. Хрыстафор Філалет. Апокрысіс. Вільня, 1597
14. Крыштоф Монвід Дарагастайскі. Гіпіка, альбо Кніга пра коней. Кракаў, 1603
15. Ян Пратасовіч. Інвэнторэс рэрум, альбо Кароткае апісаньне, хто што вынайшаў і да ўжытку людзям даў. Вільня, 1608
16. Мялеці Сматрыцкі. Трэнас, або Лямант Усходнеславянскай царквы. Вільня, 1610
17. Ёсіф Флавій. Гісторыя Юдэйскай вайны. Любча, 1617
18. Саламон Рысінскі. Тысяча васямсот прыказак. Любча, 1618
19. Мялеці Сматрыцкі. Граматыка славянская. Еўе, 1619
20. Лямант на сьмерць Лявонція Карповіча. Вільня, 1620
21. Гісторыя пра Варлаама і Язафата. Куцейна, 1637
22. Казімер Семяновіч. Вялікае мастацтва артылерыі. Амстэрдам, 1650
23. Памва Бярында. Лексікон славянарускі. Куцейна, 1653
24. Юзаф Пажоўскі. Наваградак. Львоў, 1759
25. Эўхалягіён, альбо Малітоўнік. Супрасьль, 1766
26. Лаўрэнці Зізаній. Катэхізіс. Горадня, 1788
27. Пра рытарычнае мастацтва. Полацак, 1788
1818—1897
Пярэдадзень новай беларускай літаратуры. Фэномэн А. Міцкевіча як самага “беларускага” іншамоўнага паэта. Пасьля паўстаньня 1831 г. яму не пісалася ў Парыжы, а беларуская шляхцянка Габрыэля Гюнтар даслала яму кварту нёманскай вады, і — зьявіліся “Дзяды”. Беларусь паўстае цікавай і прывабнай ня толькі ў фантастычных апавяданьнях Я. Баршчэўскага, але і ў краязнаўчых кнігах А. Кіркора, К. Тышкевіча і П. Шпілеўскага. Слоўнік І. Насовіча, па якім вучыліся беларускай мове будучыя клясыкі, а пра межы Беларусі дазнаваліся з прадмоваў Ф. Багушэвіча да “Дудкі беларускай”, якую прыхільнік беларушчыны З. Нагродзкі прадаваў у сваіх сельскагаспадарчых крамах разам зь сячкарнямі.
28. Зарыян Даленга-Хадакоўскі. Пра славяншчыну да хрысьціянства. 1818
29. Адам Міцкевіч. Баляды і рамансы. Вільня, 1822.
30. Адам Міцкевіч. Конрад Валянрод. Пецярбург, 1828.
31. Адам Міцкевіч. Пан Тадэвуш. Парыж, 1834
32. Ян Чачот. Вясковыя песьні з-над Нёмна і Дзьвіны. Вільня, 1839
33. Аляксандар Рыпінскі. Беларусь. Парыж, 1840
34. Ян Баршчэўскі. Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданьнях. Пецярбург, 1844–1846
35. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Ідылія. Вільня, 1846
36. Адам Кіркор. Гісторыка-статыстычныя нарысы Віленскай губэрні. Вільня, 1852–1853
37. Ігнат Ходзька. Літоўскія паданьні. Вільня, 1852
38. Уладзіслаў Сыракомля. Вандроўкі па маіх былых ваколіцах. 1853
39. Павал Шпілеўскі. Беларусь у характарыстычных апісаньнях і фантастычных прымхах. Пецярбург, 1853
40. Павал Шпілеўскі. Падарожжа па Палесьсі і Беларускім краі. Пецярбург, 1853
41. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Гапон. Менск, 1855.
42. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Беларускі дудар. Менск, 1855
43. Адам Кіркор. Вандроўкі па Вільні і яе ваколіцах. Вільня, 1856
44. Вінцэсь Каратынскі. Чым хата багата, тым рада. Вільня, 1857
45. Уладзіслаў Сыракомля. Нёман ад вытокаў да вусьця. Вільня, 1861
46. Іван Насовіч. Зборнік беларускіх прымавак. Пецярбург, 1866
47. Канстанцін Тышкевіч. Пра курганы ў Літве і Заходняй Русі. Вільня, 1868
48. Іван Насовіч. Слоўнік беларускай мовы. Пецярбург, 1870
49. Канстанцін Тышкевіч. Вілія і яе берагі. Дрэздэн, 1871
50. Адам Кіркор. Жывапісная Расея. Літоўскае і Беларускае Палесьсе. Пецярбург, 1882
51. Эдвард Паўловіч. Успаміны з-над Віліі і Нёмана. Львоў, 1882
52. Антоні Адынец. Успаміны зь мінулага. Варшава, 1884
53. Ян Карловіч. Паданьні i народныя байкi, сабраныя ў Літве. Вільня, 1887
54. Янка Лучына Янка. З крывавых дзён: эпізод з паўстаньня 1863 г. на Меншчыне. Кракаў, 1889
55. Францішак Багушэвiч. Дудка беларуская. Кракаў, 1891
56. Францішак Багушэвiч. Смык беларускі. Познань, 1894
57. Міхал Федароўскі. Люд беларускі на Русі Літоўскай. Варшава, 1897
1903—1940
Першая кнігавыдавецкая легальная суполка «Загляне сонца ў наша ваконца». Выданьні БНР, сярод якіх «Матчын дар» А. Гаруна. Засеяны нашаніўцамі нацыянальны палетак дае багаты ўраджай — знакавыя для беларускай літаратуры кнігі Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага. Заходнебеларуская літаратура, якая ўся прайшла праз польскія турмы. Дакумэнтальная аповесьць Ф. Аляхновіча «У капцюрох ГПУ», зь якой Эўропа ўпершыню даведалася пра савецкі ГУЛАГ.
58. Янка Лучына. Вязанка. Пецярбург, 1903
59. Яўхім Карскі. Беларусы (у 3 тамах). Варшава, 1903–1922
60. Цётка. Скрыпка беларуская. Жоўква, 1906
61. Цётка. Хрэст на свабоду. Жоўква, 1906
62. Цётка. Першае чытаньне для дзетак беларусаў. Пецярбург, 1906
63. Аляксандр Сержпутоўскі. Нарысы Беларусі. Пецярбург, 1907–1909
64. Янка Купала. Жалейка. Пецярбург, 1908
65. Вацлаў Ластоўскі. Кароткая гісторыя Беларусі. Вільня, 1910
66. Якуб Колас. Песьні-жальбы. Вільня, 1910
67. Рамуальд Зямкевіч. Адам Ганоры Кіркор. Вільня, 1911
68. Кандрат Лейка. Снатворны мак. Вільня, 1912
69. Гальяш Леўчык. Чыжык беларускі. Вільня, 1912
70. Альбэрт Паўловіч. Снапок. Вільня, 1912
71. Янка Купала. Шляхам жыцьця. Пецярбург, 1913
72. Максім Багдановіч. Вянок. Вільня, 1913
73. Максім Гарэцкі. Рунь. Вільня, 1914
74. Канстанцыя Буйло. Курганная кветка. Вільня, 1914
75. Андрэй Зязюля. З роднага загону. Вільня, 1914
76. Яўген Хлябцэвіч. Адраджэньне беларускай народніцкай літаратуры. Пецярбург, 1914
77. Ядвігін Ш. Васількі. Вільня, 1914
78. Якуб Колас. Сымон-музыка. Менск, 1918
79. Алесь Гарун. Матчын дар. Менск, 1918
80. Максім Гарэцкі. Дзьве душы. Вільня, 1919
81. Аркадзь Смоліч. Геаграфія Беларусі. 1919
82. Аляксандар Цьвікевіч. Беларусь. Бэрлін, 1919
83. Мітрафан Доўнар-Запольскі. Асновы дзяржаўнасьці Беларусі. Вільня, 1919
84. Максім Гарэцкі. Гісторыя беларускае літаратуры. Вільня, 1920
85. Язэп Варонка. Беларускі рух ад 1917 да 1920 г. Коўна, 1920
86. Якуб Колас. Казкі жыцьця. Коўна, 1921
87. Антон Луцкевіч. Пуцяводныя ідэі беларускай літаратуры. Вільня, 1921
88. Ігнат Канчэўскі. Адвечным шляхам: дасьледзіны беларускага сьветапогляду. Вільня, 1921
89. Янка Купала. Спадчына. Менск, 1922
90. Зьмітрок Бядуля. Пад родным небам. Менск, 1922
91. Якуб Колас. Водгульле. Менск, 1922
92. Якуб Колас. Новая зямля. Менск, 1923
93. Якуб Колас. У палескай глушы. Вільня, 1923
94. Уладзімер Дубоўка. Строма. Вільня, 1923
95. Казімер Сваяк. Мая ліра. Вільня, 1924
96. Уладзімер Жылка. На ростані. Вільня, 1924
97. Язэп Лёсік. Беларуская мова. Менск, 1924
98. Францішак Аляхновіч. Беларускі тэатар. Вільня, 1924
99. Адам Станкевіч. Доктар Францішак Скарына – першы друкар беларускі. Вільня, 1925
100. Язэп Пушча. Раніца рыкае. Менск, 1925
101. Леапольд Родзевіч. Сцэнічныя творы. Вільня, 1925
102. Язэп Пушча. Vita. Менск, 1926
103. Уладзімер Дубоўка. Credo. Менск, 1926
104. Вацлаў Ластоўскі. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Коўна, 1926
105. Канстанцін Езавітаў. Беларуская школа. Рыга, 1926
106. Пётра Крэчэўскі. Замежная Беларусь. Прага, 1926
107. Уладзімер Жылка. З палёў Заходняй Беларусі. Менск, 1927
108. Натальля Арсеньнева. Пад сінім небам. Вільня, 1927
109. Уладзімер Дубоўка. Наля. Масква, 1927
110. Язэп Пушча. Дні вясны. Менск, 1927
111. Ігнат Дварчанін. Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры (ад 1905 году). Вільня, 1927
112. Усевалад Ігнатоўскі. Гісторыя Беларусі ў ХІХ ў пачатку ХХ ст. Менск, 1928
113. Леў Клейнбарт. Маладая Беларусь. Ленінград, 1928
114. Антон Луцкевіч. Адбітае жыцьцё. Вільня, 1929
115. Альбін Стаповіч. Беларусы і дзяржаўная незалежнасьць. Вільня, 1929
116. Адам Станкевіч. Родная мова ў сьвятынях. Вільня, 1929
117. Хведар Ільяшэвіч. Веснапесьні. Вільня, 1929
118. Міхась Васілёк. Шум баравы. Вільня, 1929
119. Браніслаў Тарашкевіч. Беларуская граматыка для школ. Вільня, 1929
120. Майсей Кульбак. Зельманцы. Менск, 1931-1935
121. Вінцук Адважны. Унія на Палесьсі. Альбэртын, 1932
122. Казімер Сваяк. Дзея маёй мысьлі, сэрца і волі. Вільня, 1932
123. Вінцук Адважны. Беларускія цымбалы. Вільня, 1933
124. Зьмітро Даўгяла. Літоўская мэтрыка. Рыга, 1933
125. Янка Купала. Шляхам жыцьця. Вільня, 1933
126. Мікола Шкялёнак. У трохсотыя ўгодкі сьмерці вялікага канцлера Льва Сапегі. Вільня, 1933
127. Мікола Ільяшэвіч. Расейская палітыка на землях былога Беларуска-літоўскага гаспадарства. Вільня, 1933
128. Антон Луцкевіч. Галоўныя кірункі ў беларускай паэзіі. Вільня, 1933
129. Максім Танк. На этапах. Вільня, 1936
130. Станіслаў Станкевіч. Беларускія элемэнты ў польскай рамантычнай паэзіі. Вільня, 1936
131. Францішак Аляхновіч. У капцюрох ГПУ. Вільня, 1937
132. Максім Танк. Журавінавы цьвет. Вільня, 1937
133. Янка Станкевіч. Повесьці і апавяданіні крывіцкіх (беларускіх) летапісцаў. Вільня, 1937
134. Хведар Ільяшэвіч. Друкарня дому Мамонічаў у Вільні. Вільня, 1938
135. Максім Танк. Пад мачтай. Вільня, 1938
136. Адам Станкевіч. Беларускі хрысьціянскі рух. Вільня, 1939
137. Анатоль Іверс. Песьні на загонах. Вільня, 1939
138. Адам Станкевіч. Хрысьціянства і беларускі народ. Вільня, 1940
1941—1990
Беларуская кніга пад нямецкім кантролем — «Ад родных ніў» Л. Геніюш, «Сягоньня» Н. Арсеньневай, «Граматыка» Б. Тарашкевіча (наклад апошняй — 100 000 асобнікаў). Ажыўленьне кнігавыданьня на эміграцыі — клясыка ў бесцэнзурным выглядзе (У. Жылка, Л. Калюга, А. Мрый). Шматспадзеўныя 60-я і застойныя 70-я, калі кнігі У. Караткевіча і В. Быкава, што прабіваліся ў сьвет праз цэнзурныя рагаткі, расхопліваліся з прылаўкаў. Зьяўленьне альманаху «Далягляды», які знаёміў айчыннага чытача з сусьветнай клясыкай.
139. Ларыса Геніюш. Ад родных ніў. Прага, 1942
140. Натальля Арсеньнева. Сягоньня. Менск, 1944
141. Тодар Лебяда. Песьні выгнаньня. Менск, 1944
142. Язэп Найдзюк. Беларусь учора і сяньня. Менск, 1944
143. Уладзімер Жылка. Творы. Нью-Ёрк, 1953
144. Андрэй Мрый. Запіскі Самсона Самасуя. Мюнхэн, 1953
145. Янка Купала. Тутэйшыя. Мюнхэн, 1953
146. Лукаш Калюга. Нядоля Заблоцкіх. Мюнхэн, 1954
147. Янка Купала. Спадчына. Нью-Ёрк–Мюнхэн, 1955
148. Юрка Віцьбіч. Плыве з-пад Сьвятое гары Нёман. Мюнхэн, 1956
149. Васіль Быкаў. Жураўліны крык. Менск, 1960
150. Уладзімер Караткевіч. Вячэрнія ветразі. Менск, 1960
151. Уладзімер Караткевіч. Блакіт і золата дня. Менск, 1961
152. Рыгор Барадулін. Рунець, красаваць, налівацца! Менск, 1961
153. Алесь Адамовіч. Беларускі раман. Менск, 1961
154. Кастусь Акула. Змагарныя дарогі. Таронта–Мюнхэн, 1962
155. Васіль Быкаў. Трэцяя ракета. Менск, 1962
156. Язэп Германовіч. Кітай–Сыбір–Масква. Мюнхэн, 1962
157. Алесь Наўроцкі. Неба ўсьміхаецца маланкаю. Менск, 1962
158. Сяргей Дзяргай. Чатыры стыхіі. Менск, 1962
159. Міхась Стральцоў. Блакітны вецер. Менск, 1962
160. Іван Мележ. Людзі на балоце. Менск, 1962
161. Сымон Брага. Доктар Скарына ў Маскве. Нью-Ёрк–Мюнхэн, 1963
162. Васіль Быкаў. Альпійская баляда. Менск, 1964
163. Янка Брыль. Птушкі і гнёзды. Менск, 1964
164. Максім Лужанін. Колас расказвае пра сябе. Менск, 1964
165. Вячаслаў Адамчык. Міг бліскавіцы. Менск, 1965
166. Уільям Шэксьпір. Санэты. Пер. з ангельск. У. Дубоўкі. Менск, 1965
167. Янка Брыль. Жменя сонечных промняў. Менск, 1965
168. Аляксей Пысін. Мае мэрыдыяны. Менск, 1965
169. Пётра Сыч. Сьмерць і салаўі. Мюнхэн, 1965
170. Іван Мележ. Подых навальніцы. Менск, 1966
171. Пімен Панчанка. Пры сьвятле маланак. Менск, 1966
172. Іван Пташнікаў. Сьцяпан Жыхар са Сьцешыц. Менск, 1966
173. Міхась Стральцоў. Сена на асфальце. Менск, 1966
174. Анатоль Сербантовіч. Азбука. Менск, 1966
175. Кандрат Крапіва. Сорак баек. Менск, 1966
176. Ларыса Геніюш. Невадам зь Нёману. Менск, 1967
177. Янка Юхнавец. Калюмбы. 1967
178. Плятон. Выбраныя дыялёгі. Пер. з грэцк. Я. Пятроўскага. Гэйнсьвіл, 1967
179. Станіслаў Станкевіч. Беларуская падсавецкая літаратура першай палавіны 60-х гадоў. Нью-Ёрк–Мюнхэн, 1967
180. Алесь Вініцкі. Матар’ялы да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне ў 1939–1951 гг. Лос-Анжэлес, 1968
181. Уладзімер Конан. Разьвіцьцё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917–1934). Менск, 1968
182. Уладзімер Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім. Менск, 1968
183. Міхась Стральцоў. Загадка Багдановіча. Менск, 1968
184. Анатоль Вярцінскі. Чалавечы знак. Менск, 1968
185. Пётра Палягошка. Успаміны з жыцьця пад савецкай уладай і з пабудовы Беламорскага каналу. Нью-Ёрк, 1968
186. Уладзімер Караткевіч. Мая Іліяда. Менск, 1969
187. Сакрат Яновіч. Загоны. Беласток, 1969
188. Мікола Шчакаціхін. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. Нью-Ёрк, 1970
189. Яўгенія Янішчыц. Сьнежныя грамніцы. Менск, 1970
190. Сьцяпан Александровіч. Пуцявіны роднага слова. Менск, 1971
191. Уладзімер Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі. Менск, 1972
192. Уладзімер Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Менск, 1972
193. Вячаслаў Адамчык. Дзікі голуб. Менск, 1972
194. Васіль Быкаў. Сотнікаў. Абэліск. Менск, 1972
195. Гіём Апалінэр. Зямны акіян. Пер. з франц. Э. Агняцьвет. Менск, 1973
196. Міхась Стральцоў. Ядлоўцавы куст. Менск, 1973
197. Уладзімер Караткевіч. Вока тайфуна. Менск, 1974
198. Адам Мальдзіс. Таямніцы старажытных сховішчаў. Менск, 1974
199. Максім Гарэцкі. Выбраныя творы. Нью-Ёрк, 1975
200. Юрка Гаўрук. Агні ў прасторах. Менск, 1975
201. Васіль Зуёнак. Нача. Менск, 1975
202. Фэдэрыка Гарсія Лорка. Блакітны звон Гранады. Пер. з гішп. Р. Барадуліна. Менск, 1975
203. Рыгор Крушына. Сны і мары. Нью-Ёрк-Мюнхэн, 1975
204. Масей Сяднёў. Патушаныя зоры. Нью-Ёрк–Мюнхэн, 1975
205. Уладзімер Някляеў. Адкрыцьцё. Менск, 1976
206. Алесь Разанаў. Каардынаты быцьця. Менск, 1976
207. Ёган Вольфганг Гётэ. Фаўст. Пер з нямецк. В. Сёмухі. Менск, 1976
208. Аркадзь Куляшоў. Хуткасьць. Менск, 1976
209. Пабла Нэруда. Крыві бунтоўнай кропля. Пер. з гішп. Р. Барадулін, М. Стральцоў ды інш. Менск, 1976
210. Маскім Танк. Дарога, закалыханая жытам. Менск, 1976
211. Язэп Семяжон. Сем цудаў сьвету. Менск, 1977
212. Уладзімер Калесьнік. Ветразі Адысея. Менск, 1977
213. Генадзь Кісялёў. Пачынальнікі. Менск, 1977
214. Алесь Адамовіч, Янка Брыль, Уладзімер Калесьнік. Я з вогненнай вёскі… Менск, 1977
215. Вячаслаў Адамчык. Чужая бацькаўшчына. Менск, 1978
216. Аляксей Зарыцкі. У сьвет па песьні. Менск, 1978
217. Оскар Уайльд. Салавей і ружа. Пер. з ангельск. І. Ідэльчык. Менск, 1978
218. Уолт Уітман. Лісьце травы. Пер. з ангельск. Я. Сіпакоў. Менск, 1978
219. Натальля Арсеньнева. Між берагамі. Нью-Ёрк, 1979
220. Вячаслаў Рагойша. Паэтычны слоўнік. Менск, 1979
221. Мікола Гусоўскі. Песьня пра зубра. Пер. з лац. Я. Семяжона. Менск, 1980
222. Алесь Адамовіч. “Браму скарбаў сваіх адчыняю”. Менск, 1980
223. Рыгор Бярозкін. Зьвеньні. Менск, 1981
224. Алесь Разанаў. Шлях–360. Менск, 1981
225. Ларыса Геніюш. На чабары настоена. Менск, 1982
226. Райнэр Марыя Рыльке. Санэты Арфею. Пер. зь ням. В. Сёмухі. Менск, 1982
227. Алесь Жук. Паляваньне на Апошняга Жураўля. Менск, 1982
228. Алесь Салавей. Нятускная краса. Нью-Ёрк–Мэльбурн, 1982
229. Уладзімер Караткевіч. Нельга забыць. Менск, 1982
230. Адам Мальдзіс. Беларусь у люстэрку мэмуарнай літаратуры XVIII ст. Менск, 1982
231. Аўген Калубовіч. “Айцы” БССР і іхны лёс. Клыўленд, 1982
232. Леанід Галяк. Успаміны (у 2 кнігах). ЗША, 1982–1983
233. Віктар Казько. Неруш. Менск, 1983
234. Пімен Панчанка. Дзе начуе жаўранак. Менск, 1983
235. Леанід Галубовіч. Таемнасьць агню. Менск, 1984
236. Васіль Быкаў. Знак бяды. Менск, 1984
237. Габрыэла Містраль. Ветраліст. Пер. з гішп. Р. Барадуліна. Менск, 1984
238. Антуан дэ Сэнт Экзюпэры. Плянэта людзей. Пер. з франц. Н. Мацяш. Менск, 1984
239. Каханоўскі Генадзь. Адчыніся, таямніца часу. Менск, 1984
240. Таўлай Валянцін. Пілую вершам краты. Менск, 1984
241. Генадзь Бураўкін. Пяшчота. Менск, 1985
242. Сьвятлана Алексіевіч. У вайны не жаночае аблічча. Апошнія сьведкі. Менск, 1985
243. Анатоль Кудравец. Сачыненьне на вольную тэму. Менск, 1985
244. Алег Мінкін. Сурма. Менск, 1985
245. Візма Бэлшавіца. Белы алень. Пер. з латыск. В. Сёмухі. Менск, 1985
246. Стэфан Жаромскі. Верная рака. Пер. з польск. М. Дубянецкага. Менск, 1985
247. Мікалай Улашчык. Уводзіны ў вывучэньне беларуска-літоўскага летапісаньня. Масква, 1985
248. Васіль Сёмуха. Прыйдзі, стваральны дух: пераклады. Менск, 1986
249. Міхась Стральцоў. Мой сьвеце ясны. Менск, 1986
250. Міхась Стральцоў. Пячатка майстра. Менск, 1986
251. Аўген Калубовіч. На крыжовай дарозе. Клыўленд, 1986
252. Уладзімер Караткевіч. Быў. Ёсьць. Буду. Менск, 1986
253. Валянцін Грыцкевіч. З паходняй Гіпакрата. Менск, 1987
254. Янка Брыль. Ад сяўбы да жніва. Менск, 1987
255. Уладзімер Калесьнік. Тварэньне легенды. Менск, 1987
256. Міхась Стральцоў. Выбранае. Менск, 1987
257. Мікалай Паўленка. Гісторыя пісьма. Менск, 1987
258. Алесь Разанаў. Вастрыё стралы. Менск, 1988
259. Янка Сіпакоў. Веча славянскіх баляд. Менск, 1988
260. Францыск Скарына і яго час: энцыкляпэдыя. Менск, 1988
261. Уладзімер Хадыка. На ўзьвеях дзён. Менск, 1988
262. Джордж Гордан Байран. Лірыка. Пер. з ангельск. У. Дубоўкі, Р. Барадуліна, У. Караткевіча ды інш. Менск, 1989
263. Васіль Быкаў. У тумане. Менск, 1989
264. Сяржук Сокалаў-Воюш. Кроў на сумётах. Менск, 1989
265. Віктар Карамазаў. Глядзіце ў вочы лемуру. Менск, 1989
266. Яўгенія Пфляўмбаўм. Сувой жыцьця. Менск, 1989
267. Адам Глёбус. Адзінота на стадыёне. Менск, 1989
268. Вітаўт Тумаш. Пяць стагодзьдзяў Скарыніяны. Нью-Ёрк, 1989
269. Анатоль Сыс. Пан Лес. Менск, 1989
270. Мікола Ермаловіч. Па сьлядах аднаго міту. Менск, 1989
271. Янка Сіпакоў. На волю птушку выпускаю: пераклады. Менск, 1989
272. Марк Шагал. Паэзія. Пер. зь ідыш Р. Барадуліна. Менск, 1989
273. Томас Ман. Доктар Фаўстус. Пер. зь нямецк. В. Сёмухі. Менск, 1989
274. Этнаграфія Беларусі: энцыкляпэдыя. Менск, 1989
275. Ян Чыквін. Сьветлы міг. Менск, 1989
276. Уладзімер Ягоўдзік. Прыручэньне птушкі. Менск, 1989
277. Рыгор Барадулін. Самота паломніцтва. Менск, 1990
278. Уладзімер Лісіцын. Беларусь – мая калыска. Менск, 1990
279. Адам Мальдзіс. Жыцьцё і ўзьнясеньне Ўладзімера Караткевіча. Менск, 1990
280. Міхась Кавыль. Міжагнёўе. Нью-Ёрк, 1990
281. Алесь Наўроцкі. Пакаленьні і папялішчы. Менск, 1990
282. Барыс Сачанка. Мне сьняцца сны аб Беларусі. Менск, 1990
283. Мікола Ермаловіч. Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародзкі пэрыяды. Менск, 1990
284. Віктар Шматаў. Мастацтва кнігі Францыска Скарыны. Масква, 1990.
1991—1999
Першыя гады незалежнасьці, якія запомніліся кнігавыдавецкім бумам. Выхад раней забароненых кніг — «Споведзь» Л. Геніюш, «Змагарныя дарогі» К. Акулы, «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» Ю. Туронка. Якаснае папаўненьне старых і заснаваньне новых кніжных сэрый — першыя выданьні па-беларуску Ж. П. Сартра, А. Камю, Ф. Ніцшэ, В. Шымборскай. Згортваньне нацыянальнага кнігавыданьня, закрыцьцё дзяржаўных выдавецтваў «Юнацтва», «Полымя», «Ураджай».
285. Міхась Ткачоў. Замкі Беларусі. Менск, 1991
286. Тацьцяна Сапач. Восень. Менск, 1991
287. Жан-Поль Сартр. Мур. Пер. з франц. З. Коласа. Менск, 1991
288. Уладзімер Конан. Сьвятло паэзіі і цені жыцьця. Менск, 1991
289. Зьміцер Санько. Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразэмаў. Менск, 1991
290. Віслава Шымборска. Сьвет, варты вяртаньня. Пер. з польск. Н. Мацяш. Менск, 1991
291. Генрых Бёль. Більярд а палове дзясятай. Пер. зь нямецк. Л. Баршчэўскага. Менск, 1992
292. Анатоль Вярцінскі. Хлопчык глядзіць. Менск, 1992
293. Герман Гесэ. Гульня шкляных пэрлаў. Пер. зь нямецк. В. Сёмухі. Менск, 1992
294. Сяргей Дубавец. Практыкаваньні. Менск, 1992
295. Вінцэсь Мудроў. Жанчыны ля басэйну. Менск, 1992
296. Эрнест Ляўкоў. Маўклівыя сьведкі мінуўшчыны. Менск, 1992
297. Джордж Оруэл. Фэрма. 1984. Пер. з ангельск. С. Шупы. Менск, 1992
298. Туга па Радзіме: паэзія беларускай эміграцыі. Укл. Б. Сачанка. Менск, 1992
299. Анатоль Вялюгін. Зь белага каменьня – сіняе пламеньне. Менск, 1993
300. Ларыса Геніюш. Споведзь. Менск, 1993
301. Вітаўт Кіпель. Беларусы ў ЗША. Менск, 1993
302. Цыпрыян Норвід. Ідзі за мною. Пер. з польск. А. Мінкіна. Менск, 1993
303. Янка Сіпакоў. Тыя, што ідуць. Менск, 1993
304. Віктар Казько. Выратуй і памілуй нас, чорны бусел. Менск, 1993
305. Ніна Мацяш. Паміж усьмешкай і сьлязой. Менск, 1993
306. Мікола Нікалаеў. Палата кнігапісная. Менск, 1993
307. Ірына Жарнасек. Гульні над студняй. Менск, 1993
308. Кастусь Тарасаў. Памяць пра легенды. Менск, 1993
309. Саламея Пільштынова. Авантуры майго жыцьця. Пер. з польск. М. Хаўстовіча. Менск, 1993
310. Архітэктура Беларусі: энцыкляпэдыя. Менск, 1993
311. Юры Туронак. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Менск, 1993
312. Кастусь Цьвірка. Лісьце забытых алеяў. Менск, 1993
313. Генадзь Кісялёў. Радаводнае дрэва. Менск, 1994
314. Арсень Ліс. Цяжкая дарога свабоды. Менск, 1994
315. Уладзімер Дудзіцкі. Напярэймы жаданьням. Укл. Л. Юрэвіч. Нью-Ёрк, 1994
316. Галіна Багданава. Дом іхнае мары. Менск, 1994
317. Янка Брыль. Вячэрняе. Менск, 1994
318. Галіна Булыка. Турмалін. Менск, 1994
319. Фрыдрых Ніцшэ. Так сказаў Заратустра. Пер. зь нямецк. В. Сёмухі. Менск, 1994
320. Віктар Карамазаў. Аброчны крыж. Менск, 1994
321. Віктар Стрыжак. Рэха журбы. Менск, 1994
322. Максім Танк. Мой каўчэг. Менск, 1994
323. Баляслаў Лесьмян. Пан Блішчынскі. Пер з польск. А. Мінкіна, Вільня-Менск, 1994
324. Леапольд Стаф. Высокія дрэвы. Пер. з польск. А. Мінкіна, Менск, 1994
325. Кніга жыцій і хаджэньняў. Укл. А. Мельнікаў. Менск, 1994
326. Рыгор Барадулін. Эвангельле ад Мамы. Менск, 1995
327. Анатоль Вялюгін. Заклён на скрутны вір. Менск, 1995
328. Леанід Дранько-Майсюк. Стомленасьць Парыжам. Менск, 1995
329. Алесь Разанаў. Паляваньне ў райскай даліне. Менск, 1995
330. Генадзь Сагановіч. Невядомая вайна (1654–1667). Менск, 1995
331. Генрых Далідовіч. Жывы покліч. Менск, 1995
332. Мікола Купрэеў. Правінцыйныя фантазіі. Менск, 1995
333. Ала Сямёнава. Сьвятло загадкі. Менск, 1995
334. Карлас Шэрман. Таямніцы почырку. Менск, 1995
335. Фёдар Янкоўскі. Радасьць і боль. Менск, 1995
336. Юрка Віцьбіч. Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі. Нью-Ёрк, 1996
337. Франц Кафка. Прысуд. Пер. зь нямецк. Л. Баршчэўскага. Менск, 1996
338. Уладзімер Някляеў. Прошча. Менск, 1996
339. Вітаўт Чаропка. Уладары Вялікага Княства. Менск, 1996
340. Беларускія народныя прыкметы і павер’і (у 3 тамах). Уклад. У. Васілевіч. Менск, 1996–1999
341. Васіль Быкаў. Сьцяна. Менск, 1997
342. Гарт: Саюз беларускіх патрыётаў. Укл. Г. Кірылаў. Менск, 1997
343. Вацлаў Ластоўскі. Выбраныя творы. Укл. Я. Янушкевіч. Менск, 1997
344. Аляксандар Лукашук. За кіпучай чэкісцкай работай. Менск, 1997
345. Франц Сіўко. Апошняе падарожжа ў краіну ліваў. Менск, 1997
346. Лявон Вашко. Паэты-цары. Менск, 1997
347. Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі (у 2 тамах). Укл. С. Шупа. Вільня–Нью-Ёрк–Менск–Прага, 1998
348. Леанід Дранько-Майсюк. Гаспода. Менск, 1998
349. Уладзімер Арлоў. Рэквіем для бэнзапілы. Менск, 1998
350. Раіса Баравікова. Сад на капялюшыку каханай. Менск, 1998
351. Іван Саверчанка. Aurea mediacritas. Менск, 1998
352. Яўхім Кіпель. Эпізоды. Нью-Ёрк, 1998
353. Георгі Колас. Карані мітаў. Менск, 1998
354. Аляксандар Краўцэвіч. Стварэньне Вялікага Княства. Менск, 1998
355. Анатоль Цітоў. Геральдыка беларускіх местаў. Менск, 1998
356. Філяматы і філярэты. Укл. і пер. з польск. К. Цьвірка. Менск, 1998
357. Славамір Адамовіч. Плавільшчыкі расы. Вільня, 1999
358. Уладзімер Арлоў, Генадзь Сагановіч. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862–1918). Вільня, 1999
359. Данута Бічэль. Снапок. Менск, 1999
360. Ніна Мацяш. Душою зь небам гаварыць. Менск, 1999
361. Кастусь Каліноўскі. За нашую вольнасьць. Укл. Г. Кісялёў. Менск, 1999
362. Анатоль Кудравец. Позьнія яблыкі. Менск, 1999
363. Лявон Юрэвіч. Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. Нью-Ёрк, 1999
2000—2017
Разьвіцьцё сеткі незалежнага кнігавыданьня і распаўсюду. Выхад у сьвет выніковых анталёгій — «Краса і сіла», «Галасы-за небакраю», «Расстраляная літаратура». Беларуская «Калевала» і зборнік спазнавальных эсэ П. Севярынца" «Люблю Беларусь: 200 фэномэнаў нацыянальнай ідэі». Вяршыня духоўнай паэзіі — «Ксты» Р. Барадуліна і першы беларускі Нобэль. Ліквідацыя ўладай сотняў кнігарняў і тысячаў бібліятэк па ўсёй краіне. Пяцісотгодзьдзе кнігавыданьня, на жаль, ня стала па-сапраўднаму нацыянальнай падзеяй.
364. Зянон. Глёрыя Патрыя. Вільня, 2000
365. Чэслаў Мілаш. Скуты розум. Пер. з польскай Ю. Лаўрыка. Менск–Вільня, 2000
366. Алесь Пісьмянкоў. Я не памру, пакуль люблю. Менск, 2000
367. Юры Станкевіч. Любіць ноч – права пацукоў. Менск, 2000
368. Кузьма Чорны. Выбраныя творы. Менск, 2000
369. Уладзімер Арлоў. Сны імпэратара. Менск, 2001
370. Віктар Жыбуль. Прыкры крык. 2001
371. Павал Сьцяцко. Культура мовы. Менск, 2002
372. Ігнат Дамейка. Мае падарожжы. Пер. з польск. З. Сіцька. Менск, 2002
373. Язэп Янушкевіч. За архіўным парогам. Менск, 2002
374. Андрэй Катлярчук. Швэды ў гісторыі і культуры беларусаў. Менск, 2002
375. Антон Адамовіч. Творы. Укл. Л. Юрэвіч. Нью-Ёрк, 2003
376. Пятро Васючэнка. Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі. Менск, 2003
377. Зянон Пазьняк. Гутаркі з Антонам Шукелойцем. Варшава-Вільня, 2003
378. Краса і сіла: анталёгія беларускай паэзіі ХХ ст. Укл. М. Скобла. Менск, 2003
379. Юры Гумянюк. Вуліца тыгровых архідэяў. Беласток, 2003
380. Галіна Сініла. Біблія як фэномэн культуры і літаратуры (у 2 кнігах). Менск, 2003–2004
381. Сяргей Абламейка. Egoізмы. Вільня, 2004
382. Алесь Бадак. Маланкавы посах. Менск, 2004
383. Алена Брава. Камэнданцкі час для ластавак. Менск, 2004
384. Ян Булгак. Край дзіцячых гадоў. Менск, 2004
385. Аляксандар Надсан. Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус. Менск, 2004
386. Анатоль Федарук. Старадаўнія сядзібы Берасцейшчыны. Менск, 2004
387. Чэслаў Пяткевіч. Рэчыцкае Палесьсе. Пер. з польск. Л. Салавей і У. Васілевіч. Менск, 2004
388. Рыгор Барадулін. Ксты. Менск, 2005
389. Генадзь Кісялёў. Жылі-былі клясыкі. Менск, 2005
390. Ларыса Геніюш. Каб вы ведалі: эпісталяр 1943–1983 гг. Укл. М. Скобла. Менск, 2005
391. Андрэй Хадановіч. Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі. Менск, 2005
392. Альбэр Камю. Выбраныя творы. Пер. з франц. З. Колас. Менск, 2005
393. Мікалай Лапіцкі. У служэньні Богу і Беларусі. Укл. Ю. Гарбінскі. Нью-Ёрк–Варшава, 2005
394. Беларускі фальклёр: энцыкляпэдыя (у 2 тамах). Менск, 2005–2006
395. Алесь Асташонак. Жоўты колер белага сьнегу. Менск, 2006
396. Чэслаў Мілаш. Іншага канца сьвету ня будзе. Пер. Л. Баршчэўскі, М. Раманоўскі, А. Хадановіч ды інш.
397. Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах. Укл. А. Гесь, У. Міхнюк і У. Ляхоўскі. Менск, 2006
398. Анатоль Сыс. Лён. Менск, 2006
399. Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. Вільня, 2006
400. Вітаўт Кіпель, Зора Кіпель. Беларускі друк на Захадзе. Нью-Ёрк-Варшава, 2006
401. Канстанты Ільдэфанс Галчынскі. Сёмае неба. Пер. з польск. В. Болбас, Л. Дранько-Майсюк, А. Хадановіч ды інш. Менск, 2006
402. Уладзімер Арлоў. Імёны Свабоды. 2007
403. Мікола Купрэеў. Палеская элегія. Менск, 2007
404. Алег Мінкін. Пэнаты. Менск, 2007
405. Валянцін Акудовіч. Код адсутнасьці. Менск, 2007
406. Валянціна Коўтун. Пакліканыя. Менск, 2007
407. Наталка Бабіна. Рыбін горад. Вільня, 2007
408. Анатоль Кудравец. За дальнім прычалам. Менск, 2007
409. Уладзіслаў Рубанаў. Укус зьмяі. Менск, 2007
410. Юры Гардзееў. Магдэбурская Горадня. Горадня-Уроцлаў, 2008
411. Галіна Дубянецкая. Анадыямэна. Менск, 2008
412. Ева Вежнавец. Шлях дробнай сволачы. Менск, 2008
413. Леанід Дайнека. Назаві сына Канстанцінам. Менск, 2008
414. Аляксей Карпюк. Разьвітаньне зь ілюзіямі. Горадня–Уроцлаў, 2008
415. Барыс Пятровіч. Жыць ня страшна. Менск, 2008
416. Галасы з-за небакраю: анталёгія паэзіі сьвету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Укл. М. Скобла. Менск, 2008
417. Расстраляная літаратура: творы пісьменьнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай улады. Укл. Л. Савік, М. Скобла і К. Цьвірка. Менск, 2008
418. Павал Севярынец. Люблю Беларусь: 200 фэномэнаў нацыянальнай ідэі. Вільня, 2008
419. Тацьцяна Валодзіна. Цела чалавека: слова, міт, рытуал. Менск, 2009
420. Вольга Іпатава. Знак Вялікага магістра. Менск, 2009
421. Ніл Гілевіч. Замова ад страху. Менск, 2009
422. Сяргей Дубавец. Як? Азбука паводзінаў. 2009
423. Уладзімер Конан. Выбранае. Менск, 2009
424. Алег Латышонак. Жаўнеры БНР. Беласток-Вільня, 2009
425. Мікола Нікалаеў. Гісторыя беларускай кнігі: кніжная культура ВКЛ. Менск, 2009
426. Алесь Наварыч. Літоўскі воўк. Менск, 2009
427. Паслаў бы табе душу: ліставаньне Рыгора Барадуліна з мамай. Укл. Н. Давыдзенка і С. Шапран. Менск, 2009
428. Юрась Гарбінскі. Беларускі рэлігійны друк на Захадзе (1945–2005). Нью-Ёрк-Варшава, 2009
429. Алесь Краўцэвіч. Рыцары і дойліды Горадні. Кракаў, 2009
430. Іван Пташнікаў. Пагоня. Менск, 2009
431. Андрэй Федарэнка. Нічые. Менск, 2009
432. Алесь Чобат. Калі хочаце мець у Айчыне свабоду. Менск, 2009
433. Сяргей Шапран. Васіль Быкаў: гісторыя жыцьця (у 2 кнігах). Менск-Горадня, 2009
434. Юры Бохан. Ваяры Грунвальдзкай бітвы. Менск, 2010
435. Уладзімер Някляеў. Паэмы. Менск, 2010
436. Вольга Бабкова. І цуды, і страхі. Менск, 2010
437. Данута Бічэль. Мост сьвятога Францішка. Менск, 2010
438. Леанід Галубовіч. Сыс і кулюары. Менск, 2010
439. Натальля Гардзіенка. Беларусы ў Вялікабрытаніі. Менск, 2010
440. Артур Клінаў. Шалом. Менск, 2010
441. Ліс Арсень. Gloria victis! Менск, 2010
442. Генадзь Бураўкін. Лісты да запатрабаваньня. Менск, 2010
443. Вялікае Княства Літоўскае: энцыкляпэдыя (у 3 тамах). Менск, 2005–2010
444. Уладзіслаў Ахроменка. Тэорыя змовы. Менск, 2011
445. Адам Бабарэка. Збор твораў (у 2 тамах). Укл. Г. Бабарэка, В. Жыбуль і Г. Запартыка. Вільня, 2011
446. Ніл Гілевіч. Сказ пра Лысую Гару. Менск, 2011
447. Міталёгія беларусаў: энцыкляпэдычны слоўнік. Укл. І. Клімковіч і В. Аўтушка. Менск, 2011
448. Альгерд Бахарэвіч. Гамбурскі рахунак Бахарэвіча. 2012
449. Алесь Бяляцкі. Асьвечаныя беларушчынай. Вільня, 2012
450. Сяргей Дубавец. Майстроўня: гісторыя аднаго цуду. 2012
451. Япіскап Арцемі (Кішчанка). Пропаведзі. Жыровічы, 2012
452. Зьніч. Крэсіва. Слонім, 2012
453. Уладзімер Някляеў. Аўтамат з газіроўкай і без. Менск, 2012
454. Леанід Несьцярчук. Напалеон Орда: шлях да Бацькаўшчыны. Менск, 2012
455. Андрэй Федарэнка. Ланцуг. Менск, 2012
456. Лявон Савёнак. Творы. Укл. Л. Юрэвіч і Ц. Чарнякевіч. Менск, 2012
457. Янка Юхнавец. Паэзія. Укл. Л. Юрэвіч. Менск, 2012
458. Гродназнаўства: гісторыя эўрапейскага гораду. Аўтары: А. Госьцеў, С. Марозава, А. Швэд ды інш. Горадня–Уроцлаў, 2012
459. Алесь Краўцэвіч. Гедзімін: каралеўства Літвы і Русі. Менск, 2012
460. Юры Лаўрык. Кнігі і кнігазборы. Менск, 2012
461. Ян Твардоўскі. Разам з табою. Пер. з польск. Д. Бічэль і Х. Лялько. Менск, 2012
462. Людміла Рублеўская. Авантуры Пранціша Вырвіча (у 4 кнігах). Менск, 2012–2017
463. Сьвятлана Алексіевіч. Час second-hand. Менск, 2013
464. Зоська Верас. Я помню ўсё. Горадня–Уроцлаў, 2013
465. Ігар Бабкоў. Хвілінка. Менск, 2013
466. Юрка Геніюш. Смыком па сэрцы. Беласток, 2013
467. Барыс Пятровіч. Спачатку была цемра. Менск, 2013
468. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. Менск, 2013
469. Юрась Бушлякоў. Жывая мова. 2013
470. Віктар Шніп. Сабачыя гісторыі. Вільня, 2013
471. Андрэй Хадановіч. Разам з пылам: калекцыя перакладаў. Менск, 2013
472. Іван Штэйнэр. Bis repetita placent. Гомель, 2013
473. Язэп Драздовіч. Праз церні да зорак. Укл. М. Казлоўскі. Менск, 2014
474. Алег Аблажэй. Красамоўнае сэрца. Менск, 2015
475. Алесь Аркуш. Песьні ля Замкавай гары. Полацак, 2015
476. Ян Запруднік. Па гарачых сьлядах мінуўшчыны. Менск, 2015
477. Калевала. Пер. зь фінск. Я. Лапаткі. Менск, 2015
478. Зоська Верас. Пакуль рука пяро трымае. Укл. М. Скобла. Менск, 2015
479. Мікола Волкаў. Артылерыя Нясьвіскага замку. Менск, 2015
480. Аляксандар Лукашук. Дзясяты паверх. Менск, 2015
481. Аляксей Шэін. Сем камянёў. Менск, 2015
482. Дарафей Фіонік. Бежанства: дарога і павароты. Бельск Падляскі. 2015
483. Віктар Казько. Час зьбіраць косьці. Менск, 2016
484. Валянціна Аксак. Дзікая сьліва. Менск, 2016
485. Валеры Гапееў. Ноч цмока. Менск, 2016
486. Людка Сільнова. Горад Мілаград. Менск, 2016
487. Зьміцер Бартосік. Быў у пана верабейка гаварушчы. 2016
488. Ірына Багдановіч. Залатая горка. Менск, 2016
489. Алег Трусаў. Гісторыя сярэднявечнай Эўропы V–ХV ст. Менск, 2016
490. Лявон Юрэвіч. Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалёгія. Менск, 2016
491. Уладзімер Арлоў, Павал Татарнікаў. Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касьцюшкі. Менск, 2016
492. Мікалай Улашчык. Даць народу гісторыю. Укл. А. Каўка і М. Скобла. Менск, 2016
493. Хрысьціна Лялько. Адвячорак. Менск, 2016
494. Уладзімер Някляеў. Толькі вершы. Менск, 2016
495. Алег Гардзіенка. Беларуская Цэнтальная Рада: стварэньне, дзейнасьць, заняпад (1943–1995). Менск, 2016
496. Віктар Марціновіч. Возера радасьці. Менск, 2016
497. Тумас Транстромэр. Вершы. Пер. са швэдзк. Л. Баршчэўскі, А. Башарымава ды інш. Менск, 2017
498. Ганна Севярынец. Дзень сьвятога Патрыка. Менск, 2017
499. Уладзімер Дубоўка: ён і пра яго. Укл. Г. Севярынец. Менск, 2017
500. Францыск Скарына. Маем найбольшае самі: кніга перастварэньняў А. Разанава. Менск, 2017
P.S.: Маеце іншае меркаваньне наконт гэтага сьпісу? Выказвайцеся ў камэнтарах!