Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэальныя грашовыя даходы беларусаў сталі падаць яшчэ хутчэй


Паводле сьвежых зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, рэальныя наяўныя грашовыя даходы (заробкі мінус падаткі і зборы зь улікам інфляцыі) беларусаў упалі на рэкордную за апошнія гады велічыню. У студзені-кастрычніку 2016 году яны склалі толькі 92,7% ад аналягічнага пэрыяду 2015 году.

У агульным аб'ёме грашовых даходаў аплата працы займае 61,8%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасьці — 8,3%, трансфэрты насельніцтву (пэнсіі, дапамогі, стыпэндыі…) — 24%, даходы ад маёмасьці і іншыя — 5,9%.

Падзеньне на 7,3% — рэкорд з 2010 году, ад якога Белстат прыводзіць зьвесткі аб рэальных наяўных грашовых даходах. За студзень—верасень 2016 году падзеньне склала 7,2%, за 2015 год да 2014-га — 5,9%.

Разам з тым расьце доля беларусаў, якія знаходзяцца за рысай беднасьці. А заробкі паскараюць падзеньне што ў беларускіх рублях (на 2,6% за першыя 10 месяцаў 2016 году), што ў далярах (на 6,2%). З пачатку году інфляцыя дасягнула ўжо 10%.

Аляксандар Лукашэнка заплянаваў на 2017 год маленечкі рост эканомікі, запавольваньне інфляцыі і крыху інвэстыцыяў, Сусьветны Банк жа прагназуе рэцэсію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG