2–3 ліпеня праходзіць Будслаўскі фэст. У ім удзельнічаюць пілігрымы з усёй краіны. Фэст у Будславе пасьля пажару праводзяць на вуліцы і з жывой трансьляцыяй.
У Будславе маліліся, каб Беларусь стала краінай для годнага жыцьця. Фотарэпартаж
1
2
3
4
Будслаўскі абраз Маці Божай
5
Споведзь на полі каля Касьцёла.
6
11 траўня ў Будслаўскім касьцёле здарыўся пажар. Агонь цалкам зьнішчыў дах над цэнтральным нефам, перакрыцьці абрынуліся. У той жа дзень пачаўся збор ахвяраваньняў на аднаўленьне сьвятыні, паводле апошніх зьвестак, сабрана амаль 900 тысяч рублёў.
7
8
9
Начную імшу біскуп Алег Буткевіч пачаў радкамі Якуба Коласа «Мой родны кут, як ты мне мілы». Ён адзначыў, што ў гэты час вернікі асаблівым чынам праз заступніцтва Марыі моляцца пра заканчэньне пандэміі, міры для Бацькаўшчыны і пасьпяховае вырашэньне праблем у грамадзка-палітычным жыцьці.
10
«Каб Беларусь стала па-сапраўднаму краінай для жыцьця — годнага жыцьця кожнага грамадзяніна»,— сказаў біскуп Алег Буткевіч.
11
12
Увечары 2 ліпеня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў у Будславе імшу для пілігымаў. Ён скончыў сваю пропаведзь малітоўным зваротам да Багародзіцы: «З Табой пабудуем новую шчасьлівую Беларусь!»
13
14
Начная працэсія са сьвечкамі і копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай.
15
16
17
18
19
20
21
22
23
Малітва каля крыжа, зробленага з рэшткаў даху касьцёла.
24
25
26
27
28