Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогера з Магілёва судзяць за апытаньне «Колькі грошай Вы давалі супрацоўнікам ДАІ?»


Аляксандар Ірхо
Аляксандар Ірхо

Упраўленьне ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкаму вінаваціць арганізатара шэрагу суполак у сацыяльных сетках Аляксандра Ірхо ў нанясеньні шкоды дзелавой рэпутацыі ведамства.

Ірхо, гаворыцца ў пазове, 21 лістапада разьмясьціў на старонках суполак матэрыял з ананімным апытаньнем пад загалоўкам «Якую суму грошай Вы давалі супрацоўнікам ДАІ Магілёўскай вобласьці?». Прапаноўваліся варыянты адказаў. Гэтае апытаньне і стала нагодай для звароту абласнога міліцэйскага ведамства ў суд.

21 сьнежня Ленінскі суд Магілёва пачаў разгляд грамадзянскай справы супраць блогера. Сваёй віны Аляксандар Ірхо не прызнае і адмаўляецца ад вырашэньня спрэчкі мірам, заяўляючы, што не разумее патрабаваньняў пазоўніка.

Тым часам апанэнты блогера просяць суд абавязаць адказьніка апублікаваць абвяржэньне і публічна выбачыцца за распаўсюд інфармацыі, якою зьняважаны гонар і годнасьць супрацоўнікаў ДАІ.

«Дадзеная інфармацыя, якая мае нэгатыўны, паклёпніцкі і правакацыйны характар і паказвае на хабарніцтва ў шэрагах супрацоўнікаў ДАІ Ўпраўленьня ўнутраных справаў вобласьці, атрымала шырокі грамадзкі розгалас і нанесла шкоду дзелавой рэпутацыі ДАІ і Ўпраўленьня ўнутраных справаў у цэлым», — адзначаецца ў пазоўных прэтэнзіях да Ірхо.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG