Затрыманых у Сьветлагорску журналістаў-фрылансэраў Аляксея Атрошчанку і Кастуся Жукоўскага вызвалілі з пастарунку.
Амаль праз тры гадзіны пасьля затрыманьня адпусьцілі Аляксея Атрошчанку.
«У мяне агледзелі рэчы і склалі пратакол апытаньня», — сказаў Аляксей.
Яшчэ праз колькі часу з РАУСу выйшаў і Кастусь Жукоўскі.
«Мяне таксама апытвалі, аглядалі рэчы, але пратакол ня склалі. Відаць, часу не хапіла — і без таго тры гадзіны трымалі. Я сам напісаў скаргу на грубыя паводзіны маёра і незаконнае затрыманьне. Ён у міліцыі, па сутнасьці, цягнуў мяне, ды так, што я сам з камэрай стукаўся аб дзьверы. Не правяраў дэталёва, можа, яшчэ апаратура пашкоджаная», — сказаў фрылансэр Жукоўскі.