Ад учора па Львове ходзяць дзясяткі людзей зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, у майках з «Пагоняй» і з нацыянальным арнамэнтам. Свабода назірае за беларуска-ўкраінскім братаньнем.
Шмат беларусаў прыехалі на ранішнім цягніку. Іх тут сустракалі толькі два міліцыянты, але ў большасьці — украінскія фанаты.
Удзень у цэнтры зьяўлялілся людзі ў беларускіх вышыванках ды ў майках з «Пагоняй», але большасьць беларусаў выйшла ў горад увечары.
У розных барах сьпявалі клюбныя песьні фанаты беларускіх клюбаў. Па ўсім цэнтры зьявіліся стыкеры беларускіх футбольных клюбаў.