Днямі дацкая паліцыя паведаміла пра арышт некалькіх чалавек, якія падазраюцца ў падрыхтоўцы замаху на аўтара тых карыкатураў, 73-гадовага Курта Вэстэргаарда.
Сёньняшні перадрук адной зь ягоных карыкатур дацкія журналісты тлумачаць імкненьнем «выступіць супраць фанатызму, у абарону свабоды друку і свабоды думак».
Нагадаем, што нядаўна ў Беларусі быў асуджаны да трох гадоў калёніі строгага рэжыму намесьнік рэдактара газэты “Згода” Аляксандар Зьдзьвіжкоў, які ў 2007 годзе ў сваёй газэце перадрукаваў з дацкай газэты карыкатуру на прарока Мухамэда. Зьдзьвіжкоў быў асуджаны з абвінавачваньня ў “распальваньні рэлігійнай варожасьці”. У абарону журналіста і з патрабаваньнем перагляду прысуду выступілі беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, Эўразьвяз і Злучаныя Штаты. Лідэры мусульманскай грамады Беларусі адзначалі, што хаця і былі пакрыўджаныя перадрукам карыкатур на заснавальніка іх рэлігіі, але лічаць прысуд занадта жорсткім.