Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скаргу А. Зьдзьвіжкова разгледзяць 22-га лютага


Разгляд касацыйнай скаргі журналіста Аляксандра Зьдзьвіжкова ў Вярхоўным судзе адбудзецца 22-га лютага. Пра гэта “Радыё Свабода” паведамілі ў канцылярыі Менскага гарадзкога суду. Разгляд скаргі пачнецца а 9.30 раніцы.


Нагадаем, былы намесьнік рэдактара газэты “Згода” Аляксандр Зьдзьвіжкоў быў прызнаны вінаватым у распальваньні рэлігійнай варожасьці за тое, што перадрукаваў карыкатуры на прарока Мухамада, якія зьявіліся ў дацкай газэце. Журналіст тлумачыў свой ўчынак спробай забясьпечыць чытачоў газэты з актуальнай інфармацыяй. Таксама Аляксандр Зьдзьвіжкоў заявіў на судзе, што яго перасьледуюць паводле рэлігійных прычын. Прысуд журналісту вынес судзьдзя Менскага гарадзкога суду Руслан Аніськевіч.

Беларускія праваабаронцы і шмат хто ў сьвеце патрабуюць вызваленьня Аляксандра Зьдзьвіжкова, якога лічаць вязьнем сумленьня.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG