“У лютым спаўняецца 100 год з дня апублікавання “Маніфеста Комуністычнай партыі”, — піша ў 1948 годзе “ЛіМ”. — За гэты час “Маніфест Комуністычнай партыі” перакладаўся і быў выдадзены амаль ва ўсіх краінах свету. Праграмны дакумент пролетарскай рэволюцыі 220 разоў выдаваўся ў Совецкім Саюзе. Да Вялікай Айчыннай вайны “Маніфест Комуністычнай партыі” шэсць разоў выходзіў на беларускай мове. Гэтымі днямі Дзяржаўнае Выдавецтва БССР выпусціла ў свет на беларускай мове сёмае выданне “Маніфеста Комуністычнай партыі”. Тыраж выдання — 20 тысяч экземпляраў”.
“Вячэрні Мінск” у 1968 годзе пад загалоўкам “Расці, дзіця!” адзначае: “Кожны дзень у радзільны дом прыходзяць дзесяткі ўсхваляваных і шчаслівых бацькоў. Сёння сярод іх інспектар дзяржаўтаінспекцыі Сямён Мазенін. Гэтымі днямі яго жонка — Любоў нарадзіла другога сына. Важыў ён 6 кілаграмаў 200 грамаў. За 23 пасляваенныя гады ў Мінску яшчэ не з’яўлялася на
Сямён Букчын у 1998 годзе разважае на старонках “Народнай волі”: “І ня можа зразумець наш раб, што не прасіць ён павінен, а патрабаваць. Што ён гаспадар гэтай краіны, а не чыноўнік і не манарх, якога чамусьці называюць прэзыдэнтам... І калі прэзыдэнт робіць зьдзіўленыя вочы, быццам упершыню чуе пра “несправядлівыя падаткі”, значыць, такому чалавеку, які штодня вымаўляе пустыя словы пра “дабрабыт народу” як вышэйшую мэту, але які нічога ня ведае пра жыцьцё краіны, праблемы яе грамадзян, няма чаго рабіць у прэзыдэнцкім крэсьле”.