Паводле віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайды, які спасылаецца на прыватныя крыніцы інфармацыі, ад гэтага дня легендарны "Мірон" распачаў доўгатэрміновую акцыю, прысьвечаную 90-м угодкам БНР.
Барыс Хамайда распавёў, што да 25 сакавіка 2008 году дзясяткі бел-чырвон-белых сьцягоў маюць зьяўляцца рэгулярна ў розных мясьцінах Віцебска, а ўчорашні ўчынак "Мірона" прысьвячаецца памяці Язэпа Варонкі, першага прэм’ера ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі.
Сьцяг лунаў над дарогай каля гадзіны, і гэтым разам яго не ўпільнавалі міліцыянты: ён быў сарваны моцным ветрам і невядомым чынам зьнік зь месца падзеяў.