Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску зноў залунаў "Міронаў" сьцяг


Супрацоўнікі Першамайскага райаддзела міліцыі затрымалі рэдактара інтэнэт-сайта Народныя навіны Віцебска --> http://news.vitebsk.cc/ ,Сержука Серабро, які хацеў сфатаграфаваць гэтую падзею.


Як распавёў Сяржук Серабро, бел-чырвон-белы сьцяг быў прымацаваны на даху жылога пяціпавярховага дома па вуліцы Герцэна. Пакуль яго заўважылі міліцыянты, сьцяг правісеў над галовамі ў мінакоў каля сарака хвілін.

Супрацоўнікі міліцыі выклікалі пажарную машыну, а ў затрыманага журналіста праверылі дакумэнты, але забаранілі фатаграфаваць і сам сьцяг, і тое, як яго здымаюць. Пасьля таго, як сьцяг зьнялі і паклалі ў міліцэйскую машыну, Сержука Серабро адпусьцілі.

Як стала вядома, да сьцяга была прымацаваная цыдулка: “Да народзінаў мужнага змагара Янкі Філістовіча, для якога лёс Радзімы быў вышэйшы за ўласнае жыцьцё. Слава беларускаму герою! Мірон”.

Спадар Хамайда адзначыў, што ён асабіста даведаўся пра ўдзельніка антысавецкага супраціву з кнігі Аляксандра Лукашука “Філістовіч. Вяртаньне нацыяналіста”.

9 верасня 1951 году Янка Філістовіч быў дэсантаваны на Беларусь, як прадстаўнік Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён стварыў на Маладэчаншчыне антысавецкую падпольную групу, якая пасьпела выдаць адзін нумар газэты “Жыве Беларусь” і адну ўлётку. 5 верасьня 1952 году група Філістовіча была зьнішчаная апэратыўна-ваенізаваным падразьдзяленьнем МГБ БССР, а захоплены ў выніку здрады кіраўнік праз колькі дзён быў растраляны.

14 студзеня Янку Філістовічу магло б споўніцца 84 гады. Няўлоўны Мірон адзначыў ягоныя ўгодкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG