Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: бел-чырвона-белы сьцяг да ўгодкаў Рагулі


Уночы з 31-га сьнежня на 1-га студзеня нацыянальны беларускі сьцяг залунаў недалёка ад чыгуначнага вакзалу – над жылой пяціпавярхоўкай па вуліцы Кірава.

Віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда распавёў Радыё Свабода, што з вартых даверу крыніц яму вядома пра цыдулку, якая была прымацаваная да сьцяга. Паводле спадара Хамайды, у ёй напісана: “Да народзінаў легендарнага камандзіра Наваградзкага коннага швадрону Барыса Рагулі. Слава беларускаму герою! Мірон”.

Барыс Хамайда згадаў, што Барыс Рагуля нарадзіўся 1 студзеня 1920 году, а ў беларускай гісторыі ён вядомы тым, што напрыканцы 1943 г. арганізаваў і ўзначаліў Наваградзкі конны эскадрон, які змагаўся з савецкімі партызанамі, а таксама бараніў насельніцтва ад рабаўніцтва з боку немцаў.

Бел-чырвон-белы сьцяг лунаў над Віцебскам больш за гадзіну – пакуль яго не зьнялі супрацоўнікі МНС, выкліканыя міліцыянтамі. Тым часам міліцэйскія машыны аб’яжджалі навакольныя двары, шукаючы няўлоўнага Мірона. Здымаць сьцяг давялося з дапамогай адмысловай машыны зь лесьвіцай, потым міліцыянты забралі яго з сабою ў пастарунак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG