Перад дванаццатай гадзінай прадстаўніца рабочай групы, старшыня адной з гарадзкіх радаў прадпрымальнікаў Ларыса Высоціна паведаміла, што патрабаваньні сфармуляваныя і ўжо дасланыя ў Менск.
Патрабаваньні зводзяцца да двух пунктаў:
1. Абвясьціць мараторый на дзеяньне прэзыдэнцкага ўказу № 760, пакуль ня будзе прыняты закон “Аб малым і сярэднім бізнэсе ў Беларусі”.
2. Паскорыць прыняцьце закону “Аб малым і сярэднім бізнэсе ў Беларусі”. Далучыць да яго напрацоўкі прадстаўнікоў прадпрымальнікаў.
Прадпрымальнікі ўхвалілі гэтыя патрабаваньні і пастанавілі 10 студзеня зноў прыйсьці на плошчу.