
Такіх працаўнікоў трэба было звольніць да 31 сьнежня 2007 году.
Сёньня ў другой палове дня старшыні радаў прадпрымальнікаў зьбяруцца ў аблвыканкаме, каб разам з чыноўнікамі скласьці ліст да прэзыдэнта Лукашэнкі з патрабаваньнем перагледзець указ № 760.
Пра вынікі сустрэчы яны распавядуць сваім калегам, якія зноў зьбяруцца на плошчы Леніна.

На мітынгу пад гэтым патрабаваньнем падпісаліся яшчэ паўтары сотні прадпрымальнікаў.