У сёлетняй батлейцы традыцыйныя рэлігійныя матывы ўплецены рэаліі сучаснай Беларусі. Дзейныя асобы – цар Ірад, чорт, анёлы, вайсковец, баба Яга і іншыя. Прататыпамі для многіх зь іх сталі вядомыя ў Беларусі асобы.
Батлейка (16Mb)



Паводле традыцыі, напярэдадні Калядаў культурніцкая камісія БНФ ладзіць батлейку. Яна суправаджаецца гульнямі, салодкім сталом і забавамі. Дзеці, якія прыйшлі пабачыць батлейку, атрымалі падарункі.