“Жорсткае зьбіцьцё Зьмітра Хведарука адначасна абуральнае і трагічнае. На мінулым тыдні ён выступаў на паседжаньні Хэльсынскай камісіі ў Вашынгтоне, дзе расказваў пра небясьпеку, зь якой сутыкаюцца актывісты моладзевага руху ў Беларусі. Я ня толькі падтрымліваю змаганьне З.Хведарука за свабоду, але і асуджаю самым рашучым чынам акты жорсткасьці супраць невінаватых грамадзянаў.
Змрочная сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі – ні для кога не сакрэт. На жаль, запалохваньням і злоўжываньням рэжыму А.Лукашэнкі не відаць канца. Мы з калегамі ў Хэльсынскай камісіі рашуча падтрымліваем З.Хведарука і ўсіх у Беларусі – маладых і старых – хто змагаецца за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека”, – адзначае ў сваёй заяве кангрэсмэн Элсі Гэйстынгс.
4 сьнежня сёлета Зьміцер Хведарук выступаў са сьведчаньнямі ў Хэльсынскай камісіі на брыфінгу пад назвай “Будучыня Беларусі: дэмакратыя або дыктатура?”.