Як паведаміла прэсавая служба Аляксандра Мілінкевіча, беларуская дэлегацыя правядзе таксама прэсавую канфэрэнцыю ў офісе Радыё Свабода, пазьней будзе тэлемост з прэзыдэнтам радыё Джэфры Гедмінам. Вечарам заплянаваная сустрэча зь беларускай дыяспарай.
Нагадаем, учора ў Кангрэсе ЗША прайшлі спэцыяльныя слуханьні “Беларусь: ад дыктатуры да дэмакратыі”, а таксама адбыліся сустрэчы беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам Фонда Джорджа Маршала, з дырэктарам Міжнароднага рэспубліканскага інстытута ЗША Лорнам Крэйнэрам, з супрацоўнікамі нацыянальнага Фонда падтрымкі дэмакратыі і паслом Германіі ў ЗША Кляўсам Шарыётам.
У склад дэлегацыі дэмакратычных сілаў Беларусі ўваходзяць Эніра Браніцкая, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Анатоль Ляўковіч, Аляксандар Мілінкевіч, Павал Севярынец і Зьміцер Хведарук