(Зьміцер Падбярэскі: ) “Традыцыйна пры канцы музычнага году мы падсумоўваем ягоныя вынікі. Што было найбольш яскравага за дванаццаць месяцаў, што прыцягнула ўвагу, якія падзеі і якіх выканаўцаў варта адзначыць? Вось з гэтымі пытаньнямі я і зьвярнуўся да некаторых беларускіх музыкаў, але з адзінаю ўмоваю: пра ўласныя здабыткі не казаць. Найперш я патэлефанаваў Янку, лідэру магілёўскай групы “Таварыш маўзэр”, якая сёлета зрабілася адным зь ляўрэатаў “Басовішча”.
(Янка: ) “Тэндэнцыя такая, на маю думку, назіраецца, што ў Беларусі пачала зьяўляцца поп-музыка. Яна робіцца больш якаснай. Дагэтуль яна неяк такая калгасная была, а цяпер калгасу робіцца ўсё меней. Што адмоўнага ў гэтым рэчышчы, дык тое, што яна ў асноўным усё ж такі расейскамоўная. Яшчэ што ёсьць у рэчышчы папулярнай музыкі? Тое, што “J_морс” сабраў канцэртную залю “Менск” і праехаў па гарадах Беларусі з гастрольным турам — прычым, я быў на канцэрце “J_морс” у Магілёве. Мне афігенна спадабалася, я б схадзіў яшчэ раз”.
(Падбярэскі: ) “Зьмены ў галіне айчыннай папулярнай музыкі адзначыў і Аляксандар Памідораў. Пры гэтым ён казаў, як звычайна, рэзка і эмацыйна”.
(Аляксандар Памідораў: ) “Гэта і раней было жахліва! Ведаеце, нейкае такое кульгавенькае… Меней яно кульгаць ня стала. Безумоўна, мяне вельмі зьдзівіла тое, што гэты [***] пад назвай “Зорны дыліжанс” насамрэч цяпер выглядае так больш-менш нармальна! Дзіцё разьвівалася зь нейкімі адхіленьнямі і раптам — бац! Нехта прынёс нейкія цудоўныя лекі. Цяпер гэта глядзіш — ну хоць бы па форме яно выглядае нармалёва.
Я не кажу пра тых, хто там сьпявае! Гэтых людзей проста шкада. Яны ж ня ведаюць, што зь імі будзе потым. Цяпер, канечне, усё гэта весела. Ну, Новы ж год хутка! Куды іх потым падзець-та?! Макс Алейнікаў будзе на гэтых дванаццаць чалавек пісаць адну і тую ж песьню, як ён цяпер гэта робіць для ўсіх астатніх? Шмат каму не хапае ў галаве некаторых вінцікаў, каб разумець, чым ты займаесься і дзеля чаго. Калі ты нават папсой займаесься, і рок-н-ролам там, і экстрымам нейкім — ты ўсё адно мусіш разумець: чаму, дзеля чаго, навошта?”
(Падбярэскі: ) “З Марыяй Лагодзіч, удзельніцай дуэту “Яр”, я гутарыў на вакзале напярэдадні яе паездкі на чарговы музычны фэст у Польшчы. Вось што яна гаворыць адносна вынікаў музычнага году”.
(Марыя Лагодзіч: ) “На жаль, такіх адкрыцьцяў не было, нішто такое ня ўразіла, нішто не кранула. Аднак, напрыклад, найлепшую песьню году я магу ўсё-такі назваць. Мне здаецца, гэта “Вязынка” ў выкананьні гурта “Стод”. Гэта, мабыць, банальна, але можна той жа самы “J_морс” назваць. Перад імі можна зьняць капялюш. Парадаваў Вайцюшкевіч, ужо каторы раз. Ён не перастае зьдзіўляць, ён сапраўды робіць шмат чаго, Дзіма маладзец, пяць балаў, нічога ня скажаш! “Тройца” — таксама, Іван Іванавіч, дзякуй вам вялікі за “Хмелю мой, зялёны мой”. Песьня да сьлёз давяла. Значыць, усё робіце правільна”.
(Падбярэскі: ) “Яшчэ адзін удзельнік праграмы — Андрэй Плясанаў, чыя творчая актыўнасьць у апошнія гады выклікае павагу”.
(Андрэй Плясанаў: ) “Гэта ўзьлёт гурта “J_морс”, на мой погляд, вельмі цікавы. Тое, што яны робяць на беларускай мове, мне вельмі падабаецца, і калі б гэтага было больш, гэта быў бы адзін з найбольш цікавых беларускіх гуртоў на сёньняшні дзень. І “Крамбамбуля”. Не заўсёды хочацца палітыкі, часам хочацца нечага такога вясёлага паслухаць, і “Крамбамбуля” гэта вельмі нармальна робіць. Дарэчы, неблагі альбом зрабілі “Саша і Сірожа”, таксама ёсьць песьні, якія проста хочацца слухаць нон-стоп”.
(Падбярэскі: ) “Вы заўважылі, што тры з чатырох маіх суразмоўцаў, не згаварыўшыся, адзначылі здабыткі групы “J_морс”. Як для мяне, дык факт красамоўны. І, нарэшце, вынікі музычнага году падсумоўвае Аляксандар Памідораў. Ён, дарэчы, адзіны з удзельнікаў праграмы, хто на ўласнай скуры адчуў, што гэта такое: трапіць у лік негалосна забароненых уладай выканаўцаў”.
(Памідораў: ) “Год гэты прайшоў, хутчэй за ўсё, ня толькі пад 75 адсоткамі. Гэты год прайшоў пад сьцягам глупства і ідыятызму ў тым, што тычыцца забароны канцэртаў. Калі гадоў таму гэта выглядала як нейкая бязьглузьдзіца, дык цяпер гэта ўсё прыняло нейкія фантасмагарычныя, законам зацьверджаныя рэчы. Да таго ж, у гэтым сьпісе зьявіліся гурты, якія проста да гэтага ніякага дачыненьня ня мелі. Карацей, гэта выглядае так, як гэта было некалі ў саўдэпіі. Зьявілася колькі новых імёнаў: “Альтанка”, гэта “Яр”. Урэшце працягнулі свае даўгія рукі і вычапілі-такі хаця б кагосьці з Магілёва — маю на ўвазе “Таварыш маўзэр”. Гомельскі “рэнэсанс”, які пачынаўся з там, напрыклад, “ТТ-34”, а потым у Менску прайшоў гэты “Go Fest”, які паказаў новыя гомельскія каманды, якія па-ранейшаму высока трымаюць сьцяг менавіта гомельскага кірунку ў гард-энд-гэві, у мэталічных экстрэмальных стылях — гэта проста выкшталцона! “Rasta”, “ТТ-34”, “Аmаtery” — гэта несамавітыя каманды!
Мы цяпер знаходзімся перад дзьвюма ці трыма новымі музычнымі модамі, нейкі выбух будзе ў наступным годзе. Гэты год быў такі стабільны зь невялічкім паступовым рухам наперад. Гэта тычыцца ўвогуле музычнай сытуацыі. Канечне, сытуацыя з радыё мяне не задавальняе, бо я дагэтуль лічу, што радыёстанцыяў у гэтай краіне проста няма. З увядзеньнем 75% музычнае радыё ў гэтай краіне загадала доўга жыць і сканала, нэкралёгу не пабачыўшы. У галіне абароны правоў аўтараў… Вельмі слушная праца! У галіне гандлю кампакт-дыскамі… Мяне, як аўтара і выканаўцу, усё задавальняе, нягледзячы на тое, што гандляры крычаць, быццам іх душаць. Хай душаць! Хаця б капейчына нейкая, калі іх душаць, нам калі-нікалі, але перападае”.
(Падбярэскі: ) “Маша Лагодзіч, апрача выступаў у складзе дуэту “Яр”, мае на менскім “Аўтарадыё” аўтарскую праграму, у якой гутарыць зь беларускімі музыкантамі. Я ня мог не спытаць яе пра плён яе працы ды-джэем”.
(Лагодзіч: ) “Літаральна на гэтым тыдні ідзе інтэрвію з гуртом “Drum Eхtasy”. Дзякуй ім вялікі, таму што інтэрвію атрымалася проста цудоўнае! А гэта заўсёды радуе, калі з табой цікава музыкантам гутарыць і табе цікава зь імі. Упершыню брала інтэрвію ў Лявона Вольскага. Таксама інтэрвію атрымалася шыкоўнае! Дзякуй яшчэ гурту “По глазам”, дзякуй Русі, таму што яны сапраўды нейкім чынам прымусілі мяне ўзьняцца на нейкі іншы якасны ўзровень”.
(Падбярэскі: ) “Падчас гутаркі з музыкамі мы ня здолелі абмінуць і тэмы музычных фэстываляў. Вось што кажа пра “Басовішча” і “Рок-кола” — фэст, які нядаўна адбыўся ў Наваполацку, Янка — “Таварыш маўзэр”.
(Янка: ) “Што тычыцца “Басовішча”… Вялікая сцэна, афігенны гук, сьвятло, шмат народу — гэта плюсы. Мінус тое, што ўсё ж такі па-за межамі Беларусі адбываецца. Што тычыцца “Рок-кола” — супэрская атмасфэра, нібыта прыяжджаеш у іншую краіну. Канечне, памеры фэстывалю меншыя, але зноў-такі прыемнае сьвятло, прыемная сцэна і нейкія адносіны паміж гуртамі, такія больш цёплыя. Да мяне, напрыклад, падыходзілі міліцыянты. Ну цяпер, я падумаў, будуць нейкія там палітычныя пытаньні задаваць, уся гэтая нудота пачнецца. Не, падыходзяць і кажуць: “Маўзэр, ты клясную музыку сьпяваеш!” Я проста прыфігеў ад усяго гэтага!”
(Падбярэскі: ) “А вось Аляксандар Памідораў адносна “Басовішча” не хавае скептыцызму”.
(Памідораў: ) “Год быў даволі плённы, нягледзячы на цалкам правальнае “Басовішча”. Я і дагэтуль кажу, што ня трэба шыхтавацца па “Басовішчы”, бо “Басовішча”, на жаль, гэта проста невялічкі местачковы фэстываль. Ніхто там ня хоча з гэтага местачковага фэстывалю рабіць на самай справе культурную зьяву хаця б на ўзроўні нашых краінаў. Там гэтым ніхто ня хоча займацца, тут гэтым ніхто ня можа займацца з-за адсутнасьці сродкаў”.
(Падбярэскі: ) “Зразумела, што ахапіць усе падзеі, назваць усіх вартых увагі па выніках году, бадай, немагчыма. Але, спадзяюся, з дапамогай беларускіх музыкаў пэўная карціна намалявалася. А вось у наступным выданьні нашай праграмы мы будзем гутарыць з журналістамі, якія асьвятляюць пытаньні музыкі. Цалкам магчыма, што іх думкі будуць іншыя”.
У перадачы прагучалі фрагмэнты песень “Глядзі” ў выкананьні групы “J_морс” і “Чорны барон” у выкананьні групы “Айша” з Горадні”.