(Зьміцер Падбярэскі: ) “Вітаю аматараў сучаснай беларускай музыкі! На працягу некалькіх апошніх гадоў найбольш выразнай тэндэнцыяй у Беларусі было выкананьне песень на народнай аснове. Пры гэтым трэба адзначыць, што зварот беларускіх музыкаў да народнай спадчыны ня быў нейкай часовай модай. Можна было нават пачуць, што пераасэнсаваньне народнай музыкі сучаснымі выканаўцамі зьяўляецца найбольш арыгінальнай, адметнай рысай беларускай папулярнай музыкі наагул, тым, што і адрозьнівае яе ад таго, што можна назіраць у суседзяў, што можна наагул называць візытоўкай музычнае Беларусі.
Тым ня менш, ня ўсё гэтак проста і ў гэтай галіне творчасьці. Нягледзячы на зьяўленьне новых калектываў, беларускі эфір збольшага запоўнены гэткай фольк-папсой — даўно зьбітымі шаблёнамі выкананьня “а ля беларюс”. Не знайшліся грошы на пастаноўку першага ў краіне фольк-м’юзыклу “Возера”, ажыцьцявіць якую зьбіралася група “Палац”. Юры Выдронак, здаецца, пераносіць свае музычныя распрацоўкі ў Варшаву, бо на радзіме ён мала запатрабаваны. І адначасова пасьля гадавой адсутнасьці ў Менск прыехала Вераніка Круглова, каб разам з групай “Крыві” даць тут канцэрты, складзеныя зь лепшых песень калектыву.
Прапусьціць магчымасьць пагутарыць зь Веранікай, маладой маці дачуркі Ё-Ё, было б недаравальна. Мы гутарылі зь ей на кухні, калі дачка спала. І першае пытаньне да Веранікі было цалкам лягічнае: ці паўплывала як-небудзь на тваё адчуваньне музыкі нараджэньне дачкі? Можа, у тваіх плянах ёсьць ідэя запісаць альбом “Калыханкі ад “Крыві”?”
(Вераніка Круглова: ) “Калыханкі ад “Крыві” — гэта першае, што мы будзем запісваць. Ёсьць такі праект — выданьне сусьветных калыханак. Я вельмі хачу трапіць у гэты праект зь беларускай калыханкай. Такое адбылося супадзеньне: нараджэньне дачкі і зьяўленне такога сусьветнага праекту”.
(Падбярэскі: ) “Кажуць, адзін год — ня надта вялікі прамежак часу. Тым ня менш, за год адсутнасьці ў Менску тут зьмянілася вельмі шмат. А што цябе найбольш уразіла па прыезьдзе?”
(Круглова: ) “Я ў шоку ад 75% беларускай музыкі ў эфіры. Гэта — дурата страшэнная. Людзі, якія трапілі ў гэты сьпіс… У іх будзе адбывацца такі feed-back, толькі ў адваротны бок, і мне гэтых людзей проста шкада. У нас многа таленавітых камандаў, асабліва маладых, і мне вельмі сорамна, што ніхто ня хоча іх заўважаць. У нас быў у клюбе “Стэп” канцэрт — і быццам бы я пабывала ў Бэрліне! Цудоўныя, модныя, супэрмузычныя каманды выступалі разам з намі! Гэта “Хайлі тумс”, “Вірус ліха”, “Калахары”. Сьпявалі жанчыны — супэржанчыны, супэргаласы! Наша каманда “Нагуаль” — гурт, які ў традыцыях “Крыві” працуе. І ён мне вельмі падабаецца”.
(Падбярэскі: ) “Пасьля таго, як ад “Крыві” адышлі Зьміцер Вайцюшкевіч, Піт Паўлаў, ты, па сутнасьці, зрабілася лідэркай калектыву. Пэўна даводзіцца прымаць рашэньні. Ці даводзіцца табе, як кажуць, час ад часу наступаць на горла песьні, прымаючы гэтыя рашэньні?”
(Круглова: ) “На горла песьні я ніколі не наступала. Але ж лідэрам-вакалістам я была заўсёды! Што тычыцца “Крыві” цяпер, там таксама ёсьць лідэры. І я ніколі не была адзіным лідэрам у “Крыві”.
(Падбярэскі: ) “Выступаючы ў розных краінах, з рознымі музыкамі розных культурных традыцыяў, “Крыві” тым ня менш трымаюцца беларускай песьні. Але ж нехта можа нетактоўна адзначыць: а песьні гэтыя ўвесь час адны і тыя ж!”
(Круглова: ) “Любыя музыкі — Пітэр Гэбрыэл, Стынг і шмат іншых, яны бяруць ня колькасьцю, яны бяруць якасьцю, робяць рымэйкі песень, якім дваццаць-трыццаць гадоў. Ня важна, што за песьня, важна, як ты яе адчуваеш, як ты яе даносіш да слухачоў. У нашым рэпэртуары каля ста песень. Я не хачу адмаўляцца ад песень “За туманам” ці “Ганначка”, тым больш, мы гастралюем па сьвеце, там, дзе гэтых песень ніхто ня чуў”.
(Падбярэскі: ) “Сярод наступных канцэртаў “Крыві” — выступ разам з афрыканскім музыкантам. На якой жа глебе вы знаходзіце агульную мову?”
(Круглова: ) “Я як беларускія карані, як беларуская культура ў гэтым праекце існую. І беларуская мова — гэта прынцыпова! Маім калегам вельмі падабаецца беларуская мова. Нават амэрыканец Пол Бродзі, трубач, джазавы музыка, зь якім я працавала ў праекце “Blocks”, вельмі зацікавіўся беларускай мовай і папрасіў мяне, каб я яму прыслала ноты зь песьнямі і транскрыпцыю зь беларускай мовы тэкстаў гэтых песень. World-music — гэта той самы джаз. Такую музыку джазам таксама часта называюць. І мы трапілі на джазавыя пляцоўкі таксама”.
(Падбярэскі: ) “Значыць, агульная мова ўсё ж такі — гэта мова імправізацыі…”
(Круглова: ) “Ня важна, які інструмэнт, ня важна, якая мова — толькі імправізацыя, адчуваньне адзін аднаго. Мы ўвесь час імправізавалі — і калі працавалі зь Юрам Выдронкам, і зь Дзімам Вайцюшкевічам. Нашыя першыя гастролі ў Бэрліне — гэта была напалову імправізацыя”.
(Падбярэскі: ) “У Бэрліне разам з супругам вы стварылі нешта накшталт асяродку беларускай культуры. Выканаўцы якой музыкі зь Беларусі, на тваю думку, здольныя прыцягнуць увагу бэрлінскай публікі?”
(Круглова: ) “Бэрлін — гэта такі горад цікавы, як Нью-Ёрк. У нас у “Бульба-клюбе” можа быць аншляг, а можа быць і нікога. Гэта як складзецца. А якая музыка там гучыць — гэта няважна. Будуць людзі ці не… Мэгаполіс — гэта вялікая загадка! Маёй дачцы быў адзін месячык, і мы рабілі бульба-парці. Запрасілі двух цудоўных (яны на нас праз інтэрнэт выйшлі) цымбалістаў, бацьку і сына Канановічаў. І яны так гралі, гэта такія майстры, такія прафэсіяналы! Ня важна: джаз гэта, ці музыка народная, ці гэта рок, блюз… Увосень у нас выступалі музыкі з Гомелю, яны выконвалі гэткі гомельска-арлеанскі блюз”.
(Падбярэскі: ) “Я так разумею, што гэты вось ваш асяродак, “Бульба-клюб”, будзе далей разьвіваць сваю дзейнасьць і нават прапагандаваць у Бэрліне беларускіх музыкантаў”.
(Круглова: ) “Так! Таму што шмат студэнтаў зьявілася цяпер у Бэрліне. Гэта былыя студэнты Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. І яны ходзяць у наш клюб, прыводзіць сваіх сяброў, Валера (“Махно”, муж Веранікі — З.П.) паказвае цікавыя фільмы. У нас, напрыклад, быў паказ кароткамэтражных фільмаў зь Беларусі. Мы пашыраем свае маштабы”.
(Падбярэскі: ) “І скончыць нашую гутарку я вось чым папрасіў бы цябе… Мы пачалі з пытаньня адносна Ё-Ё. Ты магла б зараз прасьпяваць тую самую калыханку, якая, на тваю думку, павінна быць увасоблена музыкантамі “Крыві” ў найбліжэйшы час?”
(Круглова: ) “З задавальненьнем! (Сьпявае “Гушкі, гушкі, прыляцелі птушкі…”)”.
(Падбярэскі: ) “Дзякуй, Вераніка! Усе слухачы Беларускай Свабоды будуць з нецярплівасьцю чакаць выданьня новага дыска”.
(Круглова: ) “Я вельмі люблю нашых людзей, я вельмі па іх сумую, і такое маё ім пажаданьне: можа, крыху пацярпець зноў прыйдзецца, каб пачуць штосьці добрае па радыё. 75% — гэта трэба проста перажыць, як дрэнную хваробу. Пакуль!”
(Падбярэскі: ) “У перадачы прагучалі фрагмэнты песень “За туманам” у выкананьні групы “Крыві” і “Я скакала” ў выкананьні міжнароднага праекту “Blocks”.