(Зьміцер Падбярэскі: ) “Заснаваны колькі гадоў таму музычны праект “Легенды Вялікага Княства” стаўся ў беларускай культуры — цяпер гэта можна сьцьвярджаць сьмела — пэўнай сэнсацыяй. Можаце сабе ўявіць, што большасьць адшуканых, запісаных і выдадзеных на кампакт-дысках мэлёдыяў не гучала некалькі стагодзьдзяў! Яшчэ нядаўна музыколягі сьцьвярджалі, што ў сярэднія вякі на тэрыторыі Беларусі сьвецкай музыкі не было. Згаданы музычны праект даводзіць цалкам адваротнае, хоць ад пачатку працы прайшло зусім мала часу. А што да яго формы, дык можна казаць пра тое, што мы маем дачыненьне да чарговага супольнага праекту, адно што на аснове музыкі старадаўняй, а не сучаснай. Як нарадзілася задума стварэньня музычнага праекту “Легенды Вялікага Княства” і колькі часу ён ужо налічвае? З гэтага пытаньня пачалася гутарка з аўтарам праекту Арынай Вячоркай”.
(Арына Вячорка: ) “Музычны праект “Легенды Вялікага Княства” жыве ўжо пяць гадоў. Ён быў створаны пад правядзеньне першага міжнароднага рыцарскага фэстывалю ў Наваградку. Мэтай гэтага праекту быў адбор музыкі пад рыцарскія фэстывалі — праз прызму гісторыі, рыцарства, Беларусі”.
(Падбярэскі: ) “Якім чынам адшукаліся калектывы, што выконваюць музыку беларускай даўніны і ці можна казаць аб тым, што паўстаньне праекту спрычынілася да зьяўленьня новых калектываў?”
(Вячорка: ) “Гэта цяпер цэлы рух музычных калектываў, таму што праект не спыняўся. Акрамя выпуску альбомаў, кожны год адбывалася зь дзясятак канцэртаў. Музыкі бачылі, што ёсьць пляцоўка, дзе можна паказаць сваю творчасьць. Пад гэта яны мянялі рэпэртуар, бралі старыя беларускія табулятуры. А ў гэтым годзе мы будзем праводзіць конкурс маладых выканаўцаў старадаўняй музыкі, дзе будуць іграць дзеці, студэнты. Такіх калектываў, якія падалі заяўкі, ужо каля дзесяці”.
(Падбярэскі: ) “А чым, Арына, на тваю думку, выклікана тое, што музыкі з абласных і нават раённых цэнтраў зьвяртаюцца менавіта да такой музыкі?”
(Вячорка: ) “Я думаю, што гэта зьвязана з тым, што сталічныя музыканты крышачку задзіраюць нос, крышачку любяць грошы. Для іх — гэта заробак, выкананьне музыкі для іх — проста сухі абавязак. А той, хто не жыве ў сталіцы (а гэта выкладчыкі музвучылішчаў і школаў) — для такіх людзей выкананьне сваёй старадаўняй музыкі прыносіць задавальненьне. Таму яны граюць гэта як бы для сябе, для сваіх дзяцей, для Беларусі. Іх творчасьць — яна больш душэўная, больш цёплая. Можа, не такая прафэсійная. Чым яна мне і падабаецца больш”.
(Падбярэскі: ) “Альбом “Старажытная зямля” пэўна мае канцэпцыю. Хацелася б даведацца — якую? І што можна сказаць пра зьмест альбому, якія ў яго ўключаны творы па жанрах?”
(Вячорка: ) “Канцэпцыя існуе. Якраз гэтая канцэпцыя і дазволіла давесьці яго да канца. Таму што кожны жанр прадстаўлены тут асобна некалькімі кампазыцыямі, кожны выканаўца прадстаўлены адной-дзьвюма кампазыцыямі. І за кожнай гэтай кампазыцыяй — вялікі-вялікі пласт. Мы выбіралі тое, што ня кожны дзень ты можаш пачуць. Рэдкія танцы. Скажам, “Танец на крыжы”, які мог выконвацца на паясах, мог выконвацца на мячах. Акцэнт рабіўся на тое, што ў фальклёры зьбераглося найбольш старадаўняй беларускай музыкі. Бо фальклёр ёсьць адлюстраваньнем і кампазытарскай творчасьці. Песьня “Ехаў мазыр да млына, здохла ў яго кабыла”. Песьня лічыцца народнай, але ж гэта мяшчанскі танец зь лютневай табулятуры, які мы сьпяваем і лічым, што ён народны. “Ясь коніка паіў, Кася воду брала”… А гэта француска-ангельская баляда. Вельмі-вельмі шмат такога фальклёру ў нас ёсьць — зусім не народнага. І мы стараліся самае яркае ў альбоме паказаць.
Зьбіралі і рэдкія інструмэнты. Нашыя фальклярысты лічаць, што гусьляў у нас у Беларусі не было. Але ж гэта ў фальклёры, у песьнях захавалася. Аднак калі згадаць, што раней гусьлі называліся “псалтыр” і былі замкавым інструмэнтам, дык тады кожны прызнае, што ён мог быць у Беларусі. Потым мы бралі такія інструмэнты, як варган, ці вурган, ці дрынба — як яго называюць. Ён можа і небеларускага паходжаньня, але ж ён вельмі модны, папулярны сярод беларускай шляхты XV—XVI стагодзьдзяў. У Мёльне выпускалася да тысячы варганаў у год, гэтыя варганы студэнты, якія ехалі вучыцца, куплялі, прыяжджалі сюды, і шляхціц, які заляцаўся да паненкі, даставаў дрынбу ці варган і пачынаў на ім іграць. У нас ёсьць яшчэ цікавы фальклёрны інструмэнт — парныя дудкі. Вельмі архаічны, а цяпер ён практычна зьнік, і мала хто ведае, як яго можна вырабіць. І ў тым, што яны немілагучна гучаць, у гэтым ёсьць сэнс граньня на гэтых дудках”.
(Падбярэскі: ) “Зразумела, аднавіць інструмэнты, зрабіць копіі — гэта каштуе даволі вялікіх грошай. Адкуль жа зьявіліся гэтыя інструмэнты?”
(Вячорка: ) “Ёсьць майстры ў Беларусі! Напрыклад, у Пінску жыве майстра, які вырабляе лютні, раньнія фідэлі, фіёлы, розныя інструмэнты. І завуць яго Юры Дубнавіцкі. Ён добра вядомы ў Эўропе, у Беларусі ён вырабіў недзе з восем лютняў. Ёсьць Алесь Жура ў Мазыры, які робіць свае інструмэнты. Праўда, потым ён езьдзіць у Менск, у Пецярбурзе цяпер творыць. Ён упершыню ў Беларусі зрабіў гатычную арфу. На гэтай арфе прайграў “Полацкі сшытак”. Унікальны прыклад — гэта гурт “Стары Ольса”. Музыкі ня толькі рэпэртуарам, але і сваімі інструмэнтамі падкрэсьліваюць свой патрыятызм. І ўсе інструмэнты зроблены мясцовымі беларускімі майстрамі”.
(Падбярэскі: ) “Нотныя зборнікі кшталту “Віленскага” або “Полацкага сшыткаў” вядомыя ўжо досыць даўно. Але ж альбом уключае і шмат іншай нотнай літаратуры. Зноў жа — як і дзе яна знаходзілася, хто дапамагае ў пошуках?”
(Вячорка: ) “Нам дапамагаюць музыколягі Вольга Ўладзімераўна Дадзіёмава і Віктар Іванавіч Скарабагатаў. Яны дзеляцца сваімі нотнымі знаходкамі ня толькі з прафэсійнымі музыкамі, але і з тымі, хто працуе ў нашым праекце. Таму што для гэтых людзей самае важнае — адраджэньне нашай беларускай спадчыны. Іншыя музыколягі часта хаваюць знаходкі ў свой стол. Напрыклад, такія нотныя знаходкі, як табулятуры Любчанскі канцыянал, арганныя табулятуры Сапегі, — яны да Беларусі яшчэ не дайшлі. Мала яшчэ адыграны Берасьцейскі канцыянал — вельмі прыгожы, унікальны помнік XVI стагодзьдзя — і менавіта беларусамі створаны і ў Беларусі выдадзены. І “Полацкі сшытак” да канца яшчэ не прайграны. Акрамя замежных танцаў, кампазытарскіх твораў, у ім ёсьць народныя песьні, уніяцкія харавыя сьпевы. У нас у альбоме ён прадстаўлены арганнай музыкай. Я хацела падкрэсьліць, што ўся музыка, якая зьмешчана ў гэтым альбоме, выканана дзейснымі музыкамі. Архіўных запісаў у ім толькі два. Гэта хор “Унія”, у цяперашнім часе творчасьці якога ніхто ня можа паўтарыць. У нашым альбоме хор прадстаўлены відам дамініканскіх сьпеваў XIV стагодзьдзя”.
(Падбярэскі: ) “А ці шмат наагул музыкі дайшло са старажытнасьці да нашых дзён? Ці ня прыйдзе той момант, калі ўсё вядомае будзе выканана неаднойчы і такім чынам сам праект спыніць існаваньне? Гэта я пытаюся, маючы на ўвазе, зразумела, пляны на будучыню”.
(Вячорка: ) “Можа быць такая кропка пастаўлена на вывучэньні музычнай спадчыны. І тады працэс пойдзе ў іншым кірунку: у каго лепшае аранжаваньне? Каб данесьці тыя ноты, табулятуры да сучаснага слухача, гэта можна рабіць толькі праз сучасныя прыгожыя аранжаваньні і выкананьне гэтых твораў. Праект будзе разьвівацца”.
(Падбярэскі: ) “У перадачы прагучалі фрагмэнты твораў “Сьвяты Гаўрыла” ў выкананьні Алеся Лося, “Найгрыш” на варгане ў выкананьні Аляксея Бурносенкі, “А ў полі рэчанька” ў выкананьні гурта “Artes liberalis”, “Фантазія” П.Жаліхоўскага ў выкананьні Віктара Кісьценя на аргане”.