Толькі за восем месяцаў, якія папярэднічалі галасаваньню, у Беларусі была скасаваная рэгістрацыя 160 незалежных мэдыяў, выхад 19 газэтаў быў незаконна прыпынены. Дарэчы, з гэтай жа прычыны дзявяты дзень трымае бестэрміновую галадоўку рэдактар ваўкавыскай “Мясцовай газэты” Віктар Шантаровіч, якога намерваецца падтрымаць увесь рэдакцыйны калектыў.
Днямі Беларускі Дом друку гэтаксама незаконна скасаваў дамову на друкаваньне газэты Партыі камуністаў беларускай “Таварыш”. Прадпрыемства “Белкніга” адмовілася распаўсюджваць часопіс “Архэ”. Вось што з гэтай нагоды сказаў намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец:
(Бастунец: ) “Самае галоўнае, чаго мы хочам дабіцца, — данесьці гэтую інфармацыю да самага шырокага кола чытачоў і гледачоў. Гэтаксама будуць рабіцца й іншыя захады з боку БАЖ дзеля выпраўленьня гэтага становішча”.
Працяг перасьледу недзяржаўных мэдыяў пасьля парлямэнцкіх выбараў і рэфэрэндуму ў Беларускай асацыяцыі журналістаў называюць пачаткам падрыхтоўкі ўладаў да прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году.
Сёньня ў Страсбуры на адмысловым паседжаньня старшыні й кіраўнікоў палітычных фракцыяў Эўрапарлямэнту было прынятае рашэньне ўзнагародзіць Беларускую асацыяцыю журналістаў прэміяй імя Сахарава. Штогадовую прэмію Эўрапарлямэнту атрымалі таксама расейскія праваабаронцы Сяргей Кавалёў і Натальля Эстэмірава, а таксама выкрадзеная ў 2002 годзе дэпутатка парлямэнту Калюмбіі Інгрыд Бэтанкур.