З чыёй ініцыятывы зьявіўся закон? Пра жывёльны сьвет, паводле азначэньня, павінна клапаціцца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы акаляючага асяродзьдзя, але там мне адказалі так:
(Чыноўніца: ) “Гэта ня наш закон. Гэты закон нарадзіўся з ініцыятывы грамадзкасьці. Усе гэтыя “Каштанкі” працавалі з Нацыянальным сходам”.
Дзейнасьць “Каштанкі” перапыненая. А ў грамадзкім аб’яднаньні “Ратаваньне” на пытаньне, ці задаволеныя законам, старшыня Людміла Атрашкевіч адказала, што не. (На жаль, тэлефонная сувязь з “Ратаваньнем” была дужа кепская, таму перакажу словы спадарыні Атрашкевіч.) І “Ратаваньне”, і “Сябры жывёлаў” зь Віцебска ўносілі прапановы ў праект закона, але іх не ўлічылі.
Паводле аматараў жывёлаў, нават назва закону павінная была быць іншая – менавіта “Аб абароне жывёлаў ад жорсткага абыходжаньня”. І адпаведна сам закон павінен быў бы актыўна бараніць жывёлаў-кампаньёнаў – а гэта сабакі, каты, рыбкі, якіх трымаюць дома дзеля забавы – ад нялюдзкага абыходжаньня.
Цяпер за забойства ці зьдзек над жывёлінай адказнасьць адміністратыўная. Аматары жывёлаў прапаноўвалі вярнуць крымінальную адказнасьць. Раней быў артыкул у Крымінальным кодэксе, але яго выключылі, бо ён ніколі не ўжываўся.
Як зьменяцца з увядзеньнем новага закону правілы ўтрыманьня жывёлаў у гарадзкіх кватэрах? Правілы ўскладняць жыцьцё аматарам. Па-першае, абавязковая рэгістрацыя. На ўдаваў і кракадзілаў трэба адмысловы дазвол. Хамячкоў, птушачак, павучкоў можна трымаць колькі хочаш. Колькасьць вялікіх кампаньёнаў – катоў, сабак, малпаў – абмежаваная, адзін ці два. Болей – з дазволу выканкаму.
Вось што сказаў Міхаіл Мацукевіч з Чарнобыльскае камісіі Нацыянальнага сходу, які меў непасрэднае дачыненьне да распрацоўкі закону.
(Мацукевіч: ) “Грамадзкія аб’яднаньні, якія моцна хацелі, каб быў закон, турбуе, каб ім дазволілі трымаць дома як мага болей сабак і катоў. Каб меней было абмежаваньняў кшталту намордніка. А наконт забруджваньня тэрыторыі аніводная грамадзкая арганізацыя не зьвярнулася”.
Прэтэнзіі да “сабачнікаў”, як іх назваў спадар Мацукевіч, у грамадзянаў, што ня маюць патрэбы ў кампаньёне з наморднікам – гэта й кучкі на кожным кроку вакол дамоў, і сур’ёзныя пашкоджаньні, бо не сакрэт, што сабакі кусаюцца. Закон не рэглямэнтуе даўжыні павадка, хоць спадар Мацукевіч і прапаноўваў проста ў законе прапісаць – ня больш за мэтар, калі сабаку выводзяць з кватэры. Але наяўнасьць павадка й намордніка цяпер абавязковая. Яшчэ абавязкова, каб гаспадар меў пры сабе мяшэчак ды шуфлік і прыбраў за сваім сабакам. Калі ён гэтага ня зробіць, яго аштрафуюць – а грошы, як вядома, не пахнуць.
Атрымліваецца, што інтарэсы людзей і ў законе аб жывёлах апынуліся на першым месцы? Спадар Мацукевіч так і сказаў, што ў адносінах з жывёламі-кампаньёнамі прыярытэт мае чалавек. Зрэшты, абараняючы права суседа на цішыню, закон адначасова бароніць ад зьдзеку і няшчаснага сабаку, які можа цэлы дзень скуголіць, калі гаспадароў няма дома.
Згадваюцца ў законе і бадзяжныя жывёлы. Сабак і катоў, якія абыходзяцца без гаспадароў, закон абавязвае лавіць, потым, пры наяўнасьці сродкаў, стэрылізаваць і... вяртаць туды, дзе яны жылі. Відаць на абсалютна законных падставах гэта выконвацца ня будзе, бо сродкаў на стэрылізацыю заўжды не хапае, а вяртаць на абжытае месца можна толькі абсалютна здаровых бадзяжных сабак ды катоў, у якіх няма аніякае пошасьці. Але прынцыпы гуманнасьці ў законе, прынамсі, захаваныя. Яшчэ ў законе прапісаныя патрабаваньні да выкарыстаньня лябараторных, цыркавых, сельскагаспадарчых жывёлаў а таксама тых, што ў заапарку – усяго 38 артыкулаў.