(Сьміт: ) “Я думаю, гэты рэфэрэндум адчыніць дзьверы для пажыцьцёвага прэзыдэнцтва. Ані ён, ані Беларусь ня сьледавалі парадам АБСЭ ў справе выбарчага працэсу. І хоць некаторы маніторынг магчымы, але калі выбары не свабодныя і не справядлівыя, тады вынік такіх выбараў сумнеўны. Гэта прыхаваная спроба Лукашэнкі легітымізаваць свой рэжым. Мы гэтым вельмі ўстурбаваныя”.
(Карэспандэнтка: ) “Акт аб Дэмакратыі ў Беларусі знаходзіцца ў Кангрэсе ўжо доўгі час знаходзіцца ў Кангрэсе. Ці думаеце Вы, што абвяшчэньне рэфэрэндуму паспрыяе хутчэйшаму прыняцьцю гэтага законапраекту?”
(Сьміт: ) “Так, я думаю, гэта парадаксальным чынам дапаможа. Многія сябры парлямэнту спадзяваліся, што прэсінг можа паспрыяць таму, што беларуская дзяржава пойдзе на нейкія пазытыўныя зьмены. Гэтага не адбылося. Таму нам трэба як мага хутчэй прыняць Акт аб дэмакратыі ў Беларусі і пачаць як толькі магчыма дапамагаць грамадзянскай супольнасьці, вольнай прэсе і абароне фундамэнтальных правоў асобы. І гэта ўсё тое, з чым беларускі ўрад пагадзіўся як сябра АБСЭ. Гэта ня нейкія патрабаваньні-люкс, гэта пытаньне фундамэнтальных правоў, зь якімі беларуская дзяржава добраахвотна пагадзілася, але не выконвае”.
(Карэспандэнтка: ) “Ці будзе законапраект прыняты ўжо сёлета?”
(Сьміт: ) “Я упэўнены, што сёлета мы здолеем прыняць гэты законапраект. Мы ўжо прынялі яго ў Палаце прадстаўнікоў, ён прайшоў як частка закону Дзярждэпартамэнту, і зараз мы рыхтуемся да прыняцьця яго як асобнага закону”.
(Карэспандэнтка: ) “Прэзыдэнт Лукашэнка ў тэлезвароце да нацыі выкарыстаў “страх тэрарызму” і спаслаўся на нядаўні захоп закладнікаў у Расеі, каб давесьці ідэю пра прэзыдэнта, які здольны гарантаваць бясьпеку. Наколькі гэтая спасылка, на вашу думку, легітымная?”
(Сьміт: ) “Я думаю, гэтая прэтэнзія абсурдная. Расея мае вельмі рэальную чачэнскую праблему, і гэта былі чачэнскія тэрарысты, якія правялі жахлівы напад на невінаватых расейскіх людзей. Наколькі я ведаю, Беларусь ніяк не зьвязаная з чачэнскай праблемай, а таму тут няма аніякай сувязі й прычыны, каб Беларусь апынулася пад прыцэлам. Гэтая заява мела на мэце скарыстаць сытуацыю, каб зьбіць з панталыку насельніцтва й забясьпечыць сабе перамогу ў перавыбарах”.
(Карэспандэнтка: ) “Якая можа быць рэакцыя Кангрэса ЗША на рэфэрэндум?”
(Сьміт: ) “Я думаю, што я гавару і ад імя дэмакратаў і ад імя рэспубліканцаў: Кангрэс бачыць гэта як яшчэ адну праяву дыктатарскіх учынкаў Лукашэнкі. Ён бы не прадставіў ідэю рэфэрэндуму ў апошнюю хвіліну, калі б ня меў вынікаў выбараў у кішэні. Гэты рэфэрэндум пройдзе па ягоным сцэнары. Гэта ня будзе вольны і справядлівы выбар”.
Абвяшчэньне рэфэрэндуму: рэакцыя беларускіх і эўрапейскіх палітыкаў